16 лістапада ў Вільні завяршылася актава малітваў да Маці Божай Вастрабрамскай, у якой некалькі разоў цэлебраваліся святыя Імшы на беларускай мове з удзелам вернікаў з Беларусі. У апошні дзень актавы ва ўрачыстасцях прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які звярнуўся да некалькіх тысяч вернікаў з акна Вастрабрамскай капліцы.
“Усе даброты, якія мы атрымалі, ёсць на тое, каб даваць іх іншым. Такім чынам яны павялічваюцца”, - сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 16 лістапада.
15 лістапада ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылося святкаванне 150-годдзя з дня асвячэння парафіяльнага касцёла на Залатой Горцы. Урачыстую Імшу з нагоды юбілею святыні ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Дзяржсакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам Чэшскай Рэспублікі. Іерарх знаходзіцца ў Празе па запрашэнні мясцовага арцыбіскупа кардынала Дамініка Дукі з нагоды святкавання 25-годдзя кананізацыі св. Агнешкі Чэшскай.
15 лістапада 2014 г.У новы шлях, залатагорскі касцёл
Словы з сённяшняй акламацыі асабліва моцна прамаўляюць да нашых сэрцаў: калі застанецеся ў Езусе Хрысце, зможаце прынесці багаты плён, зможаце развіць свае таленты, якія кожны з вас мае. Як нам разумець словы сённяшняй прыпавесці, аб якіх талентах кажа сёння Езус?