Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У пінскай семінарыі прайшлі аблучыны (абноўлена)
18.11.2014 13:16

16 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбыліся аблучыны. «Духоўнае адзенне» — сутаны — атрымалі пяць навучэнцаў трэцяга курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага.

 
Аднаўленне евангельскіх абяцанняў адбылося ў Францішканскім Ордэне Свецкіх у Мінску
18.11.2014 12:18

17 лістапада, калі літургія Каталіцкага Касцёла ўспамінае св. Альжбету Венгерскую, апякунку ІІІ Ордэна св. Францішка, мінскую супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх (ІІІ Ордэна) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.

 
У салезіянскім араторыі ў Бараўлянах адбыліся рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці»
18.11.2014 11:09

15-16 лістапада ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці». У іх прыняла ўдзел моладзь з Бараўлянаў, Смаргоні, Мінска, Дзятлава, Ліды і іншых куткоў Беларусі.

 
18 лістапада — XXXIII Звычайны тыдзень
18.11.2014 03:00

1 чыт. Ап 3, 1-6. 14-22; Пс 15 (14), 2-3a. 3bc-4ab. 5.
Ев. Лк 19, 1-10.

Альбо: Успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік св. св. Апосталаў Пятра і Паўла.

1 чыт. (сш.16) Дз 28, 11-16. 30-31; Пс 98 (97), 1. 2-3ab. 3c-4. 5-6.
Ев. Мц 14, 22-33.

 
Лк 19, 1-10
18.11.2014 03:00
«Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула»
 
Ці трапяць уршулянкі на «Еўрабачанне»?
17.11.2014 18:54

У іх нумары няма выбухаў петард, барадатых жанчын са скрыпкамі і танканогіх балерын, якія вылазілі б з фартэпіяна. Іх сцэнічныя касцюмы — сапраўдныя манаскія хабіты. Ці маюць яны шансы на перамогу?

 
Папа прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі
17.11.2014 15:41

Папа Францішак пацвердзіў інфармацыю пра свой удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Філадэльфіі (ЗША) 22-27 верасня 2015 г. Пра гэта Пантыфік паведаміў падчас сустрэчы з удзельнікамі Міжнароднага калоквіюма на тэму ўзаемадапаўняльнасці паміж мужчынам і жанчынай 17 лістапада ў Ватыкане.

 
Папа Францішак перадаў благаслаўленне парафіяльнай супольнасці ў Сапоцкіне з нагоды адпустовай урачыстасці
17.11.2014 11:31

16 лістапада парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне, Гродзенская дыяцэзія) адзначала адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай.

 
У пінскай семінарыі прайшоў дзень духоўных сустрэч для семінарыстаў
17.11.2014 10:43

15 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага адбыўся дзень духоўных разважанняў для семінарыстаў. Праводзіў яго кс. Ігар Лашук з Таварыства св. Францішка Сальскага.

 
17 лістапада — XXXIII Звычайны тыдзень
17.11.2014 03:00

Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.

1 чыт. (сш.16) 1 Ян 3, 3. 14-18; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9. 10-11.
Ев. Лк 6, 27-38.

Альбо: 1 чыт. Ап 1, 1-4; 2, 1-5a; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.
Ев. Лк 18, 35-43

 
<< Першая < Папярэдняя 1031 1032 1033 1034 1035 1036 1037 1038 1039 1040 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1033 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.