«Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі»
Успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
1 чыт. (сш.16) Іс 61, 1-3а; Пс 89 (88), 2-3. 4-5. 21-22. 25 і 27.Ев. Мц 25, 31-40.
Альбо: 1 чыт. Ціт 2, 1-8. 11-14; Пс 37 (36), 3-4. 18 і 23. 27 і 29.Ев. Лк 17, 7-10.
Стогадовы арган з касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы, адрамантаваны спецыялістамі з Польшчы, быў асвечаны падчас урачыстай святой Імшы дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім 8 лістапада.
Гуманітарны крызіс у Заходняй Афрыцы, выкліканы эпідэміяй Эболы, і іншыя міжнародныя праблемы абмеркаваў Папа Францішак з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамам, якога прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 10 лістапада.
C 17 па 29 лістапада ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку будзе праходзіць выстава пад назвай «Брат Францішак: накіды, словы, вобразы» (Friar Francis: Traces, Words and Images), прысвечаная рукапісам і папскім булам cвятога Францішка Асізскага, паведамляе Vatican Insider.
7-8 лістапада ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбылася малітоўная сустрэча для дзяўчат пад назвай «Сустрэча з Каралём». На сустрэчу прыехалі дзяўчаты з Мінска і з Наваполацка. На працягу гэтых дзён удзельніцы разважалі на тэму малітвы.
Жыць у братэрстве, шмат маліцца і станавіцца сапраўднымі місіянерамі — з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да французскіх семінарыстаў, якія 10 лістапада завяршылі двухдзённую пілігрымку ў марыйны санктуарый у Лурдзе.
9 лістапада ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбылася незвычайная падзея. Урачыстасць прыміцыі сабрала вакол Хрыстовага алтара шмат парафіян і гасцей. Першы раз у сваім жыцці святую Імшу цэлебраваў святар, які паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці — кс. Аляксандр Сямінскі. Новапрэзбітэр шмат гадоў браў актыўны ўдзел у жыцці парафіяльнай супольнасці.
Дыялог паміж венесуэльскім урадам і апазіцыяй не мае сэнсу, калі ён не вядзе да якіх-небудзь зменаў. Трэба іх пачынаць ад павагі да чалавечай асобы, асабліва ад павагі права на свабоднае развіццё, якое ўключае задавальненне патрэбаў харчавання, аховы здароўя, вырашэння жыллёвага пытання і заробкаў асобы. Гэта меркаванне старшыні епіскапату Венесуэлы перадаецца польскім інфармацыйным каталіцкім агенцтвам.
Пра жыццё святых і благаслаўлёных распавялі 9 лістапада ў парафіі Св. Мікалая ў Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія). Героямі пастаноўкі, якую зладзіла парафіяльная моладзь, сталі святыя і благаслаўлёныя дзеці, якія жылі некалькі стагоддзяў таму, але могуць паслужыць прыкладам зараз.