Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Аазісу» ў Оршы споўнілася два гады
10.11.2014 11:21

На восеньскім «Аазісе», які адбываўся з 24 па 29 кастрычніка ў аршанскай парафіі Св. Юзафа, «Аазіс» у Оршы (Віцебская дыяцэзія) адзначыў два гады. Ужо два гады моладзь з усіх куткоў Беларусі з’язджаецца туды на школьных канікулах.

 
Візія чыстца ў аб’яўленнях святых
10.11.2014 10:32

Душы, якія церпяць ачышчэнне, у вялікіх пакутах чакаюць нашай дапамогі.  Пан Бог як любячы Айцец заахвочвае нас быць міласэрнымі да тых братоў і сясцёр, якія самі не могуць вызваліцца ад цярпенняў. Вось што распавядаюць пра гэта некаторыя святыя.

 
Мц 16, 13-19
10.11.2014 03:00
«Ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой»
 
10 лістапада — XXXII Звычайны тыдзень
10.11.2014 03:00

Успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

1 чыт. (сш.16) Сір 39, 8-14 (гр. 6-11); Пс 37 (36), 3-4. 5-6. 30-31.
Ев. Мц 16, 13-19.

Альбо: 1 чыт. Ціт 1, 1-9; Пс 24 (23), 1-2. 3-4ab. 5-6.
Ев. Лк 17, 1-6.



 
10 лістапада — XXXII Звычайны тыдзень
10.11.2014 03:00

Успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

1 чыт. (сш.16) Сір 39, 8-14 (гр. 6-11); Пс 37 (36), 3-4. 5-6. 30-31.
Ев. Мц 16, 13-19.

Альбо: 1 чыт. Ціт 1, 1-9; Пс 24 (23), 1-2. 3-4ab. 5-6.
Ев. Лк 17, 1-6.



 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння
09.11.2014 21:11

9 лістапада ўвечары Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння ў францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне, дзе ў 1988–1991 гг. быў пробашчам.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Віктара Ханько
09.11.2014 17:42

9 лістапада на 61-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Ханько, бацька кс. Віктара Ханько, які працуе ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у г. Масты.

 
Рэдэмптарысты адзначылі 25-гадовы юбілей свайго служэння ў Беларусі
09.11.2014 16:31

8 лістапада рэдэмптарысты, сабраўшыся ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, адзначалі 25-гадовы юбілей свайго служэння ў Беларусі. Юбілей адзначаўся ў 282-ю гадавіну заснавання Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

 
Папа Францішак: «Касцёл пакліканы быць супольнасцю, якая дае сведчанне аб веры ў Хрыста праз любоў»
09.11.2014 15:59

«Касцёл з’яўляецца знакам і прадвеснікам новага чалавецтва, калі жыве і распаўсюджвае сваім сведчаннем Евангелле, пасланне надзеі і прымірэння паміж усімі людзьмі», — адзначыў Папа Францішак у разважанни перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 9 лістапада.

 
Папа на 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны: «Патрэбны масты, а не муры»
09.11.2014 15:49

«Дзе існуе сцяна — там існуе закрытасць сэрца. Патрэбны масты, а не муры», — адзначыў Папа Францішак 9 лістапада ў звароце да вернікаў, сабраных у Ватыкане на надзельнай малітве «Анёл Панскі», узгадваючы пра 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны, сімвалу «ідэалагічнага раздзялення Еўропы і ўсяго свету».

 
<< Першая < Папярэдняя 1041 1042 1043 1044 1045 1046 1047 1048 1049 1050 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1041 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.