Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у гродзенскай катэдры Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння
09.11.2014 15:07

9 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння. У Гродне арцыпастыр пачынаў сваё біскупскае служэнне ў часы адраджэння Касцёла ў Беларусі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў гродзенскай катэдры падчас св. Імшы падзякі за 25-годдзе біскупскага служэння
09.11.2014 13:10

9 лістапада 2014 г.

 
Мц 25, 1-13
09.11.2014 03:00
«Вось жаніх, выходзьце яму насустрач»
 
9 лістапада — XXXII Звычайная нядзеля, год А
09.11.2014 03:00
1 чыт. Мдр 6, 12-16; Пс 63 (62), 2. 3-4. 5-6. 7-8.
2 чыт. 1 Тэс 4, 13-18 альбо (карац.) 1 Тэс 4, 13-14.
Ев. Мц 25, 1-13.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку, y Польшчы
08.11.2014 19:52

8 лістапада біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў удзел у канферэнцыі «Сведка веры» ў Драгічыне над Бугам (Польшча), прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку з нагоды 100-годдзя яго нараджэння. Пінскі ардынарый выступіў на канферэнцыі з рэфератам.

 
У Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў: «старацца ўбачыць у прыгажосці прыроды прысутнасць Бога і Яго закону»
08.11.2014 18:30

8 лістапада ў Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў. Набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята паляўнічых
08.11.2014 18:06

Івянец, 8 лістапада 2014 г.

У прыродзе бачыць Бога і Яго закон

 
Імша ў гадавіну трагічнай смерці а. Андрэя Ахрэма адбылася ў Івянцы (+фота)
08.11.2014 18:00

8 лістапада ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы адбылася святая Імша ў першую гадавіну трагічнай смерці айца Андрэя Ахрэма OFMСonv. Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Айцец Андрэй Ахрэм, які загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада 2013 г., быў пахаваны побач з івянецкім касцёлам.

 
Папа аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў
08.11.2014 16:29

7 лістапада падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў васьмі будучых благаслаўлёных.

 
Святы Айцец здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы
08.11.2014 16:22

8 лістапада Папа Францішак здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы. Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, які да гэтага дня з’яўляўся прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, стаў патронам Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна. Яго месца заняў былы сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

 
<< Першая < Папярэдняя 1041 1042 1043 1044 1045 1046 1047 1048 1049 1050 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1042 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.