Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Душпастырства моладзі OPEN у Гродне правяла прэзентацыю кракаўскіх Сусветных дзён моладзі
03.11.2014 17:49

Прэзентацыя Сусветных дзён моладзі прайшла 30 кастрычніка для працуючай і студэнцкай моладзі душпастырства OPEN у Гродне. На сустрэчы моладзь даведалася больш пра розныя формы падрыхтоўкі да моладзевай сустрэчы ў Кракаве-2016.

 
Пантыфік: суперніцтва і ганарыстасць аслабляюць Касцёл
03.11.2014 16:57

Мы павінны дзейнічаць у духу пакоры і гармоніі, не шукаючы сваіх уласных інтарэсаў; суперніцтва і ганарыстасць — два “чарвякі”, якія аслабляюць Касцёл, адзначыў Папа 3 лістапада ў гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

 
Memento mori: біскуп Станеўскі ўзначаліў Імшу на могілках «Азот» у Гродне
03.11.2014 15:28

Буйнейшыя могілкі Гродна — могілкі «Азот» — ва ўспамін усіх памерлых наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Дні духоўных сустрэч для хлопцаў прайшлі ў Шчучыне
03.11.2014 15:14

З 29 па 31 кастрычніка ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся восеньcкія дні духоўных сустрэч для маладых людзей, якія цікавяцца святарскім і кансэкраваным жыццём. На гэты раз удзельнікі засяродзіліся на адным з фрагментаў малітвы Панскай: «Будзь воля Твая».

 
Слова Жыцця на лiстапад 2014
03.11.2014 14:49

Прэзентацыя >>>

«У Табе крыніца жыцця» (Пс 36, 10)

[…]

Гэтае Слова са Святога Пісання кажа нам нешта настолькi важнае і неабходнае, што можа стаць прыладаю для ўзаемнай згоды і паяднання.

Перш за ўсё нам сказана, што ёсць толькі адна крыніца жыцця — сам Бог. З Яго, з Яго творчай любові, паўстаў сусвет, і Ён учынiў яго домам для чалавека.

Ён даў нам жыццё з усімі яго дарамі. Псальміст, якi ведае цяжар і засуху пустыні, ведае таксама i тое, што азначае крыніца вады з квітнеючым вакол яе жыццём, i не можа знайсці больш яскравага параўнання, каб апісаць прыгажосць стварэння, якое, як рака, нараджаецца з улоння Айца.

Таму выплывае з Ягонага сэрца гімн хвалы і падзякі. Гэта першы крок, якi мы павiнны зрабіць, і першы ўрок, якi мы можам атрымаць са словаў псальма: пакланяцца Богу і дзякаваць Яму за Ягоную працу, за веліч космасу і за чалавека, які ёсць Ягонаю славай і адзінаю істотай, якая можа Яму сказаць:

У Табе крыніца жыцця

Але любячы Айцец не абмежаваўся толькi вымаўленнем Слова, дзякуючы якому ўсё было створана. Ён захацеў, каб Ягонае ўласнае Слова прыняло нашу плоць. Бог, адзіны сапраўдны Бог, у Хрысце стаўся чалавекам і прынёс на зямлю крыніцу жыцця.

Крыніца усялякага дабра, усялякага існавання і ўсялякай радасці стала жыць сярод нас, каб мы мелi Яго, так бы мовіць, пад рукой. «Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку» (Ян 10, 10). Ён напоўнiў сабою ўсе часы і прасторы нашага існавання. I пажадаў такiм чынам застацца з намі назаўжды, каб мы маглi распазнаць Яго ў шматлікіх постацях.

Часам нам прыходзіць на думку: «Як добра было б жыць у часы Езуса!» Толькi Ягоная любоў знайшла спосаб застацца не на маленькім кавалачку Палесціны, але і ва ўсіх месцах зямлі. Ён стаў прысутны ў Эўхарыстыі, як і абяцаў. I мы можам радавацца ў Ім, карміцца Iм, аднаўляючы нашае жыццё.

У Табе крыніца жыцця

Яшчэ адна крыніца, з якой мы чэрпаем жывую прысутнасць Бога, — гэта нашыя браты і сёстры. Калі мы выкажам любоў да кожнага спатканага чалавека, асабліва да таго, хто мае патрэбу ў дапамозе, ён не можа стацца нашым даўжнiком, але павiнен лiчыцца нашым дабрачынцам, таму што гэта ён дае нам Бога. Бо любячы Езуса ў ім [«Я быў галодны (...), прагнуў (...), быў падарожным (...), быў у вязніцы (...)»] (Мц 25, 31-40) мы наўзамен атрымлiваем Ягоную любоў, Ягонае жыццё, бо Ён сам, прысутны ў нашых братах і сёстрах, з’яўляецца крыніцай жыцця.

Багатай крыніцай гэтай вады таксама ёсць i прысутнасць Бога ў нас. Ён увесь час гаворыць з намі, і толькі ад нас залежыць, ці слухаем мы гэты голас. На самой справе гэта голас сумлення. I чым больш мы стараемся любіць Бога і бліжняга, тым больш ясным становіцца гэты голас, пераўзыходзячы ўсе іншыя. Ёсць нават пэўны асаблівы момант, калі мы можам, як нiколi, адчуць Яго прысутнасць у сабе: менавiта падчас малітвы, калі мы намагаемся ўвайсці ў найбольш непасрэдны кантакт з Ім, якi жыве ў глыбінях нашай душы. Гэта падобна да ўнутранага патоку вады, які ніколі не высыхае, якога мы заўсёды можам дасягнуць, які можа нас напаіць у кожны момант. Дастаткова на хвіліну закрыць акенца душы і засяродзіцца, каб знайсці гэты струмень, нават у сярэдзіне сухой пустыні. I калi мы дойдзем да гэтага паяднання з Ім, то адчуем, што мы ўжо не адны, але разам, удваiх: Ён ува мне, і Я ў ім. Бо мы — праз Ягоны дар — адно, як вада і паток, як кветка і насенне.

Няхай жа Слова гэтага псальма нагадвае нам, што толькі Бог з’яўляецца крыніцай жыцця, а тады поўнай еднасці, супакою і радасці. Чым больш мы будзем чэрпаць з гэтага патоку, тым больш будзем піць жывую ваду, якой ёсць Ягонае Слова, тым больш будзем набліжацца адзін да аднаго і жыць, як браты і сёстры. Тады споўнiцца тое, аб чым кажа псальм: «калі асвятліш нас, мы будзем жыць у святле», у тым святле, якога так не хапае чалавецтву. [...]

К’яра Любiч
Апублiкавана цалкам у Nowe Miasto 2001, nr 6.


 
Сікстынскую капэлу можна сузіраць у новым асвятленні
03.11.2014 14:24

На 450-годдзе смерці Мікеланджэла і ў дваццацігоддзе завяршэння рэстаўрацыі роспісаў Сікстынскай капэлы ў Рыме адбылася міжнародная канферэнцыя на тэму «Сікстынская капэла праз дваццаць гадоў. Новы подых і новае святло». З гэтай нагоды 30 кастрычніка прайшла прэзентацыя наватарскіх сістэм асвятлення, паветраабмену і кандыцыянавання ў гэтай гістарычнай капліцы.

 
У Ракаве маліліся за памерлых святароў і ахвяраў войнаў і рэпрэсій
03.11.2014 13:05

«Ёсць традыцыі прыгожыя — іх варта падтрымліваць, — упэўнены пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве кс. Дзмітрый Барыла. — Такая традыцыя — наведванне могілак з малітвамі, свечкамі і кветкамі».

 
Папа Францішак наведаў Ватыканскія гроты
03.11.2014 12:26

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, Папа Францішак наведаў гроты пад базылікай св. Пятра. Святы Айцец падтрымаў шматгадовую традыцыю малітвы за Пантыфікаў, целы якіх пакояцца ў гэтым месцы, і за ўсіх памерлых.

 
Біскуп Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу на могілках у Росі
03.11.2014 12:21

2 лістапада, у літургічны успамін усіх памерлых вернікаў, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу св. Стэфана на могілках у Росі. Ва ўрачыстасці пасвячэння прынялі ўдзел парафіяне, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, а таксама спонсары — усе, дзякуючы каму ўдалося аднавіць занядбаную капліцу. Ініцыятарам аднаўлення капліцы, якая была часткова разбурана, выступіў мясцовы пробашч кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

 
Восеньскія канікулы правялі для дзяцей у Смаргоні
03.11.2014 12:08

Восеньскія канікулы з Богам прайшлі ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) з 27 па 31 кастрычніка. На працягу дзён адпачынку дзеці з кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Валянцінай Кот FMA і аніматарамі пазнавалі тыя наказы, якія дазваляюць стаць на шлях сапраўднага жыцця з Богам. Кожны дзень лагеру меў сваю тэматыку, якая падрабязна раскрывалася праз прагляд мультфільма на тэму канкрэтнай запаведзі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1041 1042 1043 1044 1045 1046 1047 1048 1049 1050 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1047 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.