Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Католікі Магілёўшчыны маліліся за спачылае духавенства
04.11.2014 17:30

На Магілёўшчыне стала традыцыяй у актаву ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў збірацца на малітву за духавенства рэгіёна, якое адышло ў вечнасць. 3 лістапада ў катэдральным касцёле Магілёва сабраліся з гэтай нагоды святары з Магілёўскага дэканату, Асіповічаў і Бабруйска, а таксама кансэкраваныя асобы.

 
Папа Францішак: эгаізм перашкаджае адказаць на запрашэнне Бога
04.11.2014 15:57
Па прычыне эгаізму мы часта адмаўляемся ад свята, на якое Бог запрашае нас бескарысліва, лічыць Святы Айцец. У сваёй гаміліі 4 лістапада падчас ранішняй Эўхарыстыі Папа спаслаўся на евангельскую прыпавесць пра гаспадара, які зладзіў свята, а запрошаныя адмовіліся прыйсці на яго.
 
Рэкалекцыі для дыяканаў перад прэзбітэрскім пасвячэннем праходзяць у Тракелях
04.11.2014 14:25

3 лістапада ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях распачаліся рэкалекцыі для пяці дыяканаў — выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне — перад атрыманнем прэзбітэрскага пасвячэння.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXXII Звычайную нядзелю, Год A
04.11.2014 12:01

Грэх часта гасіць нашы лямпы, аслабляе любоў і веру. Грэшныя і слабыя, мы прыходзім да Бога, бо Ён адзін мае прабачэнне, бо Ён адзін можа нас напоўніць мудрасцю, каб мы былі чуйнымі і заўсёды гатовымі да спаткання з Хрыстом.

 
Хор Cantate Domino з Гродна адзначае сваё 15-годдзе
04.11.2014 12:01

Гродзенскі дыяцэзіяльны хор Cantate Domino адзначае 15-годдзе свайго існавання. Упершыню хор выступіў у сакавіку 1999 года ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Менавіта ў гэтай парафіі і ўзнік хор. На сёння Cantate Domino ужо даўно выйшаў па-за межы парафіі.

 
Духавенства ў сацыяльных сетках: плюс ці мінус?
04.11.2014 11:12
Італьянскае каталіцкае выдавецтва святога Паўла апублікавала кнігу а. Паоло Падрыні «Сацыяльныя сеткі і манаская падрыхтоўка. Практычнае кіраўніцтва». Напярэдадні прэзентацыі кнігі ў Папскім Латэранскім універсітэце яе аўтар — спецыяліст у галіне лічбавай культуры — распавёў карэспандэнту Ватыканскага радыё пра ролю інтэрнэту ў станаўленні хрысціян
 
«Аазіс жыцця» для моладзі прайшоў Докшыцах
04.11.2014 10:57

З 27 па 31 кастрычніка ў докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы адбыліся рэкалекцыі «Аазіс жыцця» для школьнай моладзі. Духоўныя практыкаванні правёў брат Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста, якія служаць у гэтай парафіі, а таксама з дапамогай аніматараў з Маладзечна, Ліды і Мінска.

 
4 лістапада — XXXI Звычайны тыдзень
04.11.2014 03:00

Усмпамін св. Караля Барамэя.

1 чыт. (сш.16) Рым 12, 3-13; Пс 89 (88), 2-3. 4-5. 21-22. 25 і 27.
Ев. Ян 10, 11-16.

Альбо: 1 чыт. Флп 2, 5-11; Пс 22 (21), 26b-27. 28-30a. 31-32.
Ев. Лк 14, 15-24.

 
Успамін св. Караля Барамэя
04.11.2014 03:00
  Успамін св. Караля Барамэя
 
Ян 10, 11-16
04.11.2014 03:00

«Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак»

 
<< Першая < Папярэдняя 1041 1042 1043 1044 1045 1046 1047 1048 1049 1050 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1046 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.