Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак пра «базавую граматыку» біскупскага, святарскага і дыяканскага служэння
12.11.2014 15:20

Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая прайшла 12 лістапада, Папа Францішак распавёў пра патрабаванні, якія ставяцца перад біскупамі, прэзбітэрамі і дыяканамі, каб яны маглі па-сапраўднаму і плённа выконваць сваё служэнне. Пантыфік падкрэліў, што менавіта ў гэтых асобах Езус становіцца прысутным у моцы свайго Духа і працягвае служыць Касцёлу, умацоўваючы ў ім веру, надзею і сведчанне любові.

 
Імша на беларускай мове прайшла ў капліцы Абраза Маці Божай Вастрабрамскай у Вільнюсе
12.11.2014 14:05

11 лістапада ў капліцы цудадзейнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай прайшла Імша на беларускай мове. Гэта стала магчымым дзякуючы дням апекі Маці Божай Вастрабрамскай, падчас якіх у капліцы цэлебруюцца Імшы на розных мовах свету.

 
Голас «Magnificat» дыктар Алег Вінярскі: «Свой голас у будзённым жыцці я наадварот стараюся прыхаваць»
12.11.2014 11:17

Яго голас пазнаюць не толькі слухачы радыё, ён вядомы і гледачам тэатральных спектакляў. У інтэрв'ю Catholic.by — голас каталіцкага кінафестываля «Magnificat», дыктар Першага канала Беларускага радыё, акцёр і рэжысёр Алег Вінярскі.

 
Прыхадні і госці
12.11.2014 09:35

«Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельную вопратку, і сказаў яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?” Той прамаўчаў».

 
12 лістапада — XXXII Звычайны тыдзень
12.11.2014 03:00

Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.

1 чыт. (сш.16) Мдр 3, 1-9 альбо Эф 4, 1-7. 11-13; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.
Ев. Ян 17, 20-26 альбо Лк 17, 11-19.


 
Ян 17, 20-26
12.11.2014 03:00

«Хачу, каб былі са Мною там, дзе Я»

 
Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
12.11.2014 03:00
  Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
 
Экуменічная малітва ў гадавіну Першай сусветнай вайны прайшла ў Мінску
11.11.2014 23:03

Прадстаўнікі розных канфесій узгадалі ахвяр Першай сусветнай вайны на экуменічнай малітве, якая адбылася 11 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

 
Прамова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас экуменічнай малітвы за ахвяраў Першай сусветнай вайны
11.11.2014 20:38

Мінская архікатэдра, 11 лістапада 2014 г.

«Не» вайне, «так» міру

 
Папа Францішак звярнуўся да лідараў краін «Групы 20»
11.11.2014 16:28

Папа Францішак напісаў ліст прэм’ер-міністру Аўстраліі Тоні Эботу, які будзе старшынёй на 9-м саміце лідараў краін «Групы 20», што пройдзе 15-16 лістапада ў Брысбене (Аўстралія). Пантыфік вітае тое, што форум сканцэнтруецца на намаганнях па аднаўленні ўстойлівага і стабільнага росту сусветнай эканомікі, і нагадвае, што тут «фундаментальным імператывам з’яўляецца стварэнне годнай і стабільнай занятасці для ўсіх».

 
<< Першая < Папярэдняя 1031 1032 1033 1034 1035 1036 1037 1038 1039 1040 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1038 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.