Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Тры біскупы з Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з Пантыфікам (дададзены здымкі)
20.09.2014 21:55

18 верасня ў Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францішка з біскупамі, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. У іх ліку і біскупы з Беларусі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Капітул Францішканскага ордэна свецкіх праходзіць у Гродне
20.09.2014 19:27

19 верасня ў Гродне пачалася капітул Францішканскага ордэна свецкіх. Падчас абрадаў капітулы духоўныя сыны і дочкі святога бедняка з Асізі перадусім абяруць новую настаяцельніцу ў Беларусі і абмяркуюць розныя важныя і бягучыя справы ФЗС.

 
Святы Айцец заснаваў камісію па рэформе кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства
20.09.2014 17:54

Папа Францішак заснаваў адмысловую камісію для вывучэння рэформы кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства. Новую структуру ўзначаліў дэкан Трыбуналу Рымскай Роты арцыбіскуп Піо Віта Пінта.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас асвячэння салезіянскага манаскага дома з араторыем імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах
20.09.2014 17:34

20 верасня 2014 г.

Бараўлянскі аазіс духоўнага жыцця

 
20 верасня — XXIV Звычайны тыдзень
20.09.2014 03:00

Успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

1 чыт. 1 Кар 15, 35-37. 42-49; Пс 56 (55), 10. 11-12. 13-14.
Ев. Лк 8, 4-15.

 

 
Лк 8, 4-15
20.09.2014 03:00

«Што на добрай зямлі — гэта тыя, хто захоўвае слова і ў цярплівасці прыносіць плён»

 
Пра прычыны і значэнне візіту Папы ў Албанію распавёў Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду
19.09.2014 16:29

Пра прычыны і значэнне падарожжа Папы Францішка ў Албанію, якое адбудзецца 21 верасня, распавёў у інтэрв’ю Ватыканскаму тэлевізійнаму цэнтру Дзяржсакратар кардынал Пьетро Паралін. Іерарх перакананы, што дыялог і культура сустрэчы паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў магчымыя, і менавіта гэта пацвярджае сітуацыя ў сённяшняй Албаніі.

 
Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Арменіі
19.09.2014 16:14

19 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

 
Парафіяльны фэст у Ваўкавыску: св. Станіслаў Костка — прыклад для сучаснай моладзі
19.09.2014 14:57

18 верасня на ўспамін святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбыўся парафіяльны фэст. Урачыстую Імшу ў касцёле, які носіць імя гэтага святога, узначаліў кс. Ян Кучынскі, вікарый біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адзначыла адпустовую ўрачыстасць
19.09.2014 13:36

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў кс. Кірыл Бардонаў, які паходзіць з гэтай парафіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1091 1092 1093 1094 1095 1096 1097 1098 1099 1100 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1094 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.