Візіт Папы Францішка ў Албанію, які адбудзецца 21 верасня 2014 г., мае дзве галоўныя мэты: ушанаванне памяці мучанікаў ваяўнічага атэізму і падтрымка далейшага мірнага суіснавання паміж прадстаўнікамі розных рэлігій. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
14 верасня ў Кавальчуках (Літва) завяршылася «V cвята спорту», у якім прымалі ўдзел каманды моладзі з каталіцкіх парафій Літвы. У спаборніцтвах удзельнічала і моладзь з Беларусі. Беларусы спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы і футболе.
Экуменічная супольнасць з Тэзэ стварае невялікую пляцоўку ў сталіцы Украіны — Кіеве. Пра гэта паведамляе wiara.pl, спасылаючыся на запіс ад братоў супольнасці ў твітары.
14 верасня 2014 г., у свята Узвышэння Святога Крыжа, парафія Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі касцёл) у Гродне адзначыла адпустовую ўрачыстасць. Галоўную святую Імшу, якая адбылася апоўдні, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, у ёй прынялі ўдзел навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
12 верасня 2014 г., ва ўспамін Найсвяцейшага Імя Марыі – патранальнае свята піяраў – тры піяры-навіцыі склалі свае першыя шлюбы і прынялі законную вопратку. Сярод трох новых законнікаў два паходзяць з Беларусі: Аляксандр Гецэвіч з Мінска (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і Павел Пастушын са Шчучына (Гродзенская дыяцэзія).
“Праз Крыж Хрыстус перамог зло, была пераможана смерць і мы атрымалі жыццё, была адноўлена надзея. Крыж Хрыста - гэта наша адзіная сапраўдная надзея!” - сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 14 верасня 2014 г., y свята Узвышэння Святога Крыжа.
14 верасня 2014 г. падчас святой Імшы Папа Францішак удзяліў сакрамэнт сужэнства дваццаці парам. Імша адбылася ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане.