23 верасня ў санкт-пецярбургскім кляштары святога Антонія Цудатворцы, які належыць канвентуальным францішканам, адкрылася фотавыстава «Пілігрымка ў горад міру», прымеркаваная да гадавіны візіту Папы Францішка ў Асізі (Італія). Аўтар фотаработ — украінская журналістка Алена Кулыгіна.
«Але колькі маладых людзей!» — гэтыя словы Папы Францішка, якія ён прамовіў, едучы па вуліцах Тыраны, працытаваў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, які суправаджаў Пантыфіка ў падарожжы. На думку святара, у гэтай паездцы Папа ўбачыў Еўропу «з іншага боку», не такой «састарэлай», як яна ўяўлялася раней.
Іерархі, згодна з воляй Папы, павінны весці адкрытае і свабоднае абмеркаванне на Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і. Кожны павінен мець свабоду «без страху і падазронасці» выказваць сваё меркаванне, сказаў генеральны сакратар Сіноду кардынал Ларэнца Балдзісэры. ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду пройдзе ў Ватыкане з 5 па 19 кастрычніка.
21 верасня ў Гродне завяршыўся ІІ Капітул Францішканскага ордэна свецкіх. Адным з галоўных рашэнняў капітула сталі новыя выбары ў нацыянальную Раду свецкіх. Настаяцельніцай была перавыбрана с. Марыя Этол.
22 верасня ў Нью-Ёрку завяршыўся міжрэлігійны кліматычны саміт, арганізаваны Сусветнай радай Цэркваў і аб’яднаннем «Рэлігія за мір». Саміт павінен быў стаць важкім унёскам у міжнародную дыскусію па пытаннях кліматычных зменаў у свеце.
21 верасня, ва ўспамін святога Мацвея, у Раўбічах у парафіі Св. Мацвея адбылася адпустовая ўрачыстасць. Свята было сапраўды радасным для парафіян, бо прайшло ў новай адбудаванай капліцы.
Успамін cв. Піо з П’етрэльчыны, святара.1 чыт. (сш.16) Гал 2, 19-20; Пс 128 (127), 1-2. 3. 4-5.Ев. Мц 16, 24-27.
Альбо: 1 чыт. Прып 21, 1-6. 10-13; Пс 119 (118), 1 і 27. 30 і 34. 35 і 44.Ев. Лк 8, 19-21.
«Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго»
Больш за тысячу пілігрымаў прыйшлі сёлета ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Яснагорскай цярпліва слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы.