«Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?»
1 чыт. Экл. 1, 2-11; Пс 90 (89), 3-4. 5-6. 12-13. 14 і 17.Ев. Лк 9, 7-9.
18 святароў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся гэтымі днямі ў Ляскоўцы на адмысловыя рэкалекцыі для святароў. Раз на год такія духоўныя разважанні праходзяць у кожнай дыяцэзіі Беларусі.
22 верасня ў Гродзенскай Курыі прайшла сустрэча выкладчыкаў катэхезы. На сустрэчу сабраліся святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам паразважаць і задумацца над прадстаўленнем вучням Божай навукі.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 24 верасня Папа Францішак распавёў пра сваё Апостальскае падарожжа ў Албанію, якое прайшло ў мінулую нядзелю. Святы Айцец сказаў, што галоўнай прычынай візіту стала жаданне наведаць краіну, якая пасля доўгага перыяду панавання атэістычнага і нечалавечага рэжыму сёння характарызуецца мірным суіснаваннем паміж вызнаўцамі розных рэлігій.
23 верасня прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, старшыня Папскай камісіі «Ecclesia Dei» кардынал Герхард Людвіг Мюлер сустрэўся з генеральным настаяцелем Брацтва св. Пія X біскупам Бэрнарам Фэле, каб абмеркаваць асобныя пытанні дактрынальнага і кананічнага зместу.
У Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы (Місіянерак любові) пасля летняга адпачынку ўзнавілася выдача бясплатных абедаў для беспрытульных.
1 чыт. Прып 30, 5-9; Пс 119 (118), 29 і 72. 89 і 101. 104 і 163.Ев. Лк 9, 1-6.
«Паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць хворых»