Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Ватыкане агучылі тэму 49-га Сусветнага дня СМІ
29.09.2014 17:22

29 верасня ў Ватыкане была абвешчана тэма наступняга 49-га Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі: «Камунікацыя, якая паказвае сям’ю ў якасці прывілеяванага месца сустрэчы ў бескарыслівай любові». Яна спасылаецца на два папярэднія Сіноды Біскупаў і пазачарговую сесію, якая пройдзе ў кастрычніку.

 
У Санкт-Пецярбургу правядуць Усерасійскі каталіцкі кангрэс
29.09.2014 17:00

З 7 па 9 лістапада ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца Усерасійскі каталіцкі кангрэс «Ad gentes: пра нязменную актуальнасць  місіянерскага задання Касцёла» пад дэвізам «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле» (Мк 16, 15).

 
Рэзананс у Аргенціне: выстаўка «веруючых» лялек Барбі і Кена інтрыгуе публіку
29.09.2014 15:05

Неадназначная выстаўка «рэлігійных» Барбі і Кенаў рыхтуецца ў Буэнас-Айрэсе. Экспазіцыя на тэму «Барбі, пластыкавая рэлігія» рыхтуецца аргенцінскімі мастакамі Марыянелай Перэллі і Пулам Пааліні.

 
Што такое «біблінг»?
29.09.2014 14:39
На кракаўскім рынку сабраліся людзі, каб «пабіблінгаваць». «Bible-ing» – гэта 15 хвілін разважання над фрагментам Святога Пісання ў грамадскім месцы. У Кракаве на такое разважанне нядаўна сабралася 25 асоб.
 
У Пінску адбылася Імша з нагоды інаўгурацыі навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі
29.09.2014 14:37

29 верасня ў пінскім катэдральным касцёле прайшла ўрачыстая святая Імша, адной з нагодаў якой стаў пачатак новага навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Імша адбылася таксама ў межах пастырскай сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Святога Духа ў Гродне
29.09.2014 13:33

У маладой парафіі, што знаходзіцца ў новым мікрараёне горада, арцыпастыр цэлебраваў святую Імшу і маліўся разам з вернікамі аб атрыманні пляцу пад будову новай святыні.

 
Прадпрымальніцтва па-хрысціянску
29.09.2014 12:07

Прадпрымальнікі павінны служыць агульнаму дабру ўсяго грамадства праз вытворчасць карысных дабротаў і паслуг – такую фармулёўку падае нам Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла.

 
У Мінску можна пакланіцца рэліквіям крымскага святога
29.09.2014 12:04

28 верасня ў Мінск са Свята-Троіцкага жаночага манастыра ў Сімферопалі прыбыў каўчэг з рэліквіямі свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага, паведамляецца на church.by.

 
У мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей
29.09.2014 11:29

28 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей, прысвечанае пачатку навучальнага і аратарыйнага года. Спачатку арганізатары сустрэчы запрасілі дзяцей і іх бацькоў на святую Імшу, на якой усе разам разважалі над Божым словам, дзякавалі Богу за атрыманыя дары і прасілі аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў.

 
Чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі прайшло ў Полацку
29.09.2014 11:04

Чуванне для моладзі Віцебскай дыяцэзіі прайшло ў парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку з 27 на 28 верасня. На чуванне прыехала моладзь з розных куткоў дыяцэзіі: Віцебска, Наваполацка, Мёраў, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, Друі, Слабодкі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1081 1082 1083 1084 1085 1086 1087 1088 1089 1090 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1085 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.