Напярэдадні адпустовай урачыстасці ў Смаргоні 27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боска адбыўся супольны вечар моладзі з нагоды распачацця навучальнага года, паведамляецца на sdb.by.
Успрыманне Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла ў розных краінах свету было прадстаўлена ўдзельнікамі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax». Пра гэта перадае спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме.
Другая сесія пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і супакой»), якое распачалося 1 верасня ў Ватыкане, была прысвечана аналізу энцыклікі Бенедыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») і Апостальскай адгартацыі Папы Францішка «Evangelii gaudium» («Радасць Евангелля»). Пра гэта з Рыма перадае спецыяльны карэспандэнт Catholic.by.
Генеральны дакладчык III Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў кардынал Пэтэр Эрдо даў інтэрв’ю італьянскаму парталу www.rossoporpora.org. Іерарх падкрэсліў, што асноўнай тэмай дыскусіі стануць сямейныя каштоўнасці. На яго думку, трэба весці дыялог з сучаснымі мужчынамі і жанчынамі, каб «евангельскія каштоўнасці былі для іх не толькі прымальнымі, але і прывабнымі, здольнымі зрабіць наша жыццё шчаслівым».
2 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax», якое праходзіць у Рыме з 1 па 3 кастрычніка.
Бог паслаў нам свайго Сына. Аддаў таксама ў нашыя рукі лёс свайго Касцёла і лёсы свету. Праз удзел у гэтай эўхарыстычнай Ахвяры мы выказваем сваю веру ў Сына Божага, прыслухоўваемся да Евангелля, каб выконваць Божыя словы ў сваім жыцці і такім чынам прыносіць плён дабра, уносіць свой уклад у перамяненне свету.
Вернікі парафіі Св. Андрэя ў Нарачы пачынаюць духоўную падрыхтоўку да ўрачыстасцей 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, якія будуць адзначацца 21 кастрычніка. Да юбілею ў парафіі арганізавана фотавыстава «Жыццё, як катэхізіс», якая адлюстроўвае самыя важныя моманты з жыцця кардынала.