Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле нам дае чарговую тэму для роздуму аб паслухмянасці Божай волі. Прыпавесць пра двух сыноў, адзін з якіх выразіў гатоўнасць выканаць волю бацькі, але ў выніку яе не выканаў, а другі пасля таго, як адмовіўся, yсё-такі выканаў бацькоўскі наказ, для нас з’яўляецца перасцярогай і вучыць быць пільнымі, заклікае да веры, якая абапіраецца на канкрэтныя ўчынкі, веры, якой спадарожнічае навяртанне.