25 верасня ў парафіі Св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Падчас сустрэчы былі агучаны новыя прызначэнні ў дыяцэзіі.
24 верасня адбылася сустрэча ў капліцы Маці Божай з Люрда, якая знаходзіцца пры раённай бальніцы ў Лідзе. У сустрэчы прыняў удзел кс. Юрый Беганьскі, члены Саюза палякаў у Беларусі Лідскага аддзела пад кіраўніцтвам Ірыны Бярнацкай і бацькі дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
1 чыт. Экл. 3, 1-11; Пс 144 (143), 1a i 2abc. 3-4.Ев. Лк 9, 18-22.Альбо: Успамін св. св. Космы і Дам’яна, мучанікаў.Альбо: (сш.16) 1 чыт. Мдр 3, 1-9; Пс 126 (125), 1-2ab. 2cd-3. 4-5. 6.Ев. Мц 10, 28-33.
«Ты — Месія Божы. Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат»
Я не веру, што жонкі не любяць мужоў, але пачынаю падазраваць, што дзяцей любяць больш. Хоць і дзіўна гэта гучыць: любіць больш альбо менш.
25 верасня ў Апостальскім Палацы Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Пантыфік прадэманстраваў глыбокае веданне ролі Беларусі ў працэсе аднаўлення міру ва Украіне і выказаў перакананне, што асаблівая роля хрысціян — быць міратворцамі, таму што любоў мацнейшая за любыя этнічныя падзелы і палітычныя рознагалоссі.
24 верасня Дзяржсакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін прыняў удзел у дэбатах Савета Бяспекі ААН на тэму «Пагрозы міжнароднаму міру і бяспецы, якія ствараюць тэрарыстычныя акты». У сваім выступленні іерарх адзначыў, што ўсе дзяржавы і людзі добрай волі павінны згуртавацца ў адказ на выклік, кінуты тэрарызмам.
31 жніўня ў Друі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел і дапаможны біскуп Прэшаўскай архіепархіі (Славакія) Мілан Лях. Прадстаўляем інтэрв’ю svjazep.org з грэка-каталіцкім іерархам.