Пленарнае пасяджэнне Папскай рады «Iustitia et pax», членам якой з’яўляецца і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, распачалося ў Ватыкане 1 кастрычніка.
Удзельнікі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і супакой»), якое распачалося 1-га верасня ў Рыме, выказалі думку аб неабходнасці стварэння сацыяльнага катэхізіса. Пра гэта з Ватыкана перадае карэспандэнт Сatholic.by.
Дэлегацыя дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам наведала дабрачынную арганізацыю салідарнасці нямецкіх католікаў з людзьмі Усходняй Еўропы «Renovabis» у Фрайзінгу.
Успамін cв. св. Анёлаў Ахоўнікаў.
1 чыт. (сш.16) Зых 23, 20-23; Пс 91 (90), 1-2. 3-4. 5-6. 10-11.Ев. Мц 18, 1-5. 10.
28 верасня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве адбылася адпустовая святая Імша з нагоды 10-годдзя існавання парафіі. На свята прыбыў і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Пра тое, што з самага пачатку Пан адарыў Касцёл дарамі свайго Духа, зрабіўшы яго пастаянна жывым і плённым, нагадаў Папа Францішак 1 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Пантыфік прысвяціў катэхезу некаторым з гэтых дароў, якія з’яўляюцца найбольш каштоўнымі для будавання і актыўнасці хрысціянскай супольнасці, — харызматам.
Навіна аб падзенні Канстанцінопаля была ўспрынята хрысціянамі тых часоў як знак Божы, падобны да збурэння Ерузалема. Паўставалі шматлікія літаратурныя творы — плачы, у якіх аўтары імкнуліся ў святле веры асэнсаваць гэтую падзею. Аднак высновы атрымліваліся розныя. Паспрабуем і мы дакрануцца гэтай тэмы, бо вельмі важнай справай з’яўляецца правільнае распазнанне Божага знаку.
Арцыбіскуп Поль Крэмон благаславіў шэсць уршулянак, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным адборы песні «Еўрабачання» ў Мальце, заклікаўшы іх ісці за заклікам Папы Францішка і абвяшчаць свету Евангелле.