Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Слова Жыцця на кастрычнiк 2014
04.10.2014 14:27

Прэзентацыя >>>

“Я – хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, нiколi не будзе прагнуць” (Ян 6, 35)

Пасля памнажэння хлябоў - як распавядае апостал Ян у Евангеллі - Езус у сваёй вялікай прамове ў Капернауме кажа, сярод іншага: «Дбайце не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы» (Ян 6, 27).

Слухачы разумелі, што гэтыя словы адносяцца да манны ў пустыні, а таксама да чакання «іншай манны», якая сыйдзе з нябёсаў у месіянскія часы.

Далей у той жа прамове Езус кажа пра сябе натоўпу, які яго не разумее, што Ён з’яўляецца сапраўдным хлебам, які сышоў з нябёсаў, і што гэты хлеб можна спажываць толькі праз веру:

Я – хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, нiколi не будзе прагнуць.

Езус кажа пра сябе, што з’яўляецца хлебам. I гэта ў рэшце рэшт ёсць галоўнай прычынай Яго прыходу на зямлю. Стацца хлебам дзеля спажывання. Быць хлебам, каб перадаць нам сваё жыццё, каб мы ператварыліся ў Яго. Аж да гэтага часу духоўны сэнс гэтых словаў лепей зразумець праз суадносiны са Старым Запаветам. Словы Езуса становяцца больш таямнiчымi і цяжкiмi, калі Ён пачынае гаварыць пра сябе: «Хлеб, які Я дам, гэта Цела Маё дзеля жыцця свету» (Ян 6, 51), і «калі не будзеце спажываць Цела Сына Чалавечага і піць Крывi Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця» (Ян 6, 53).

Гэтыя словы ёсць запаветам Эўхарыстыі; i гэты запавет выклікаў шок і адыход многіх вучняў. Але гэта найвялікшы дар, які Езус хоча пакінуць чалавецтву: сваю прысутнасць у таямніцы Эўхарыстыі, якая сілкуе душу і цела, дае паўнату радасці праз паяднанне з Езусам.

Для насычаных гэтым хлебам ужо не можа існаваць анiякi iншы голад. Кожнае нашае прагненне любові і праўды насычае Той, хто сам ёсць і Любоўю, і Праўдай.

Я – хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, нiколi не будзе прагнуць.

Так, гэты хлеб цяпер ужо корміць нас Iм, ён дадзены нам, каб цяпер i мы, у сваю чаргу, маглi задаволіць духоўны і матэрыяльны голад тых, хто вакол нас.

Свет атрымлівае пасланне Хрыста не толькi праз Эўхарыстыю, але i праз жыццё хрысціян, якiя ўмацоўваюцца i Эўхарыстыяй, і Словам. Яны абвяшчаюць Евангелле сваім жыццём і словамі, і праз гэта Хрыстус прысутнiчае сярод людзей.

Жыццё хрысціянскай супольнасці праз Эўхарыстыю становіцца жыццём Езуса, жыццём, якое здольна даваць іншым любоў, даваць Божае жыццё.

Я – хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, нiколi не будзе прагнуць.


Праз гэтую метафару хлеба Езус вучыць нас сапраўднаму жыццю,  таму, як больш “па-хрысціянску” палюбіць бліжняга.

Што ж на самой справе азначае любiць?

Любiць азначае “стацца адным” з усімі, стацца адным ва ўсім, чаго прагнуць  нашыя блiжнiя, нават у найменшых рэчах. Бо магчыма, што для нас яны азначаюць няшмат, але для іх яны ёсць чымсьцi важным.

Так Езус дзіўным чынам дае прыклад такой любові, становячыся хлебам для нас. Ён стаўся хлебам, каб увайсці ва ўсiх, каб стацца прыдатным для спажывання, каб стацца адным з усімi, каб служыць, каб любіць усіх.

Дык давайце гэтаксама станемся адным з iншымi, ажно так, каб “даць сябе  спажываць”.

Бо гэта ёсць любоў - стацца адным так, каб іншыя адчувалi сябе насычанымi нашаю любоўю, узмоцненымi, падтрыманымі, зразуметымi.

К’яра Любiч
Апублiкавана Nowe Miasto 2000, nr 3.

 
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды распачацця Кангрэсу святога Ружанца
04.10.2014 09:32

Паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў гэтым Годзе малітвы ў кастрычніку праводзіцца Кангрэс святога Ружанца, які, у адпаведнасці з яго чатырма часткамі, будзе складацца з чатырох стацый, якія будуць мець месца ў чатырох дыяцэзіях. Першая стацыя, прысвечаная радасным таямніцам, распачынаецца адмысловай праграмай 4 кастрычніка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.

 
04 кастрычніка — XXVI Звычайны тыдзень
04.10.2014 03:00

Успамін cв. Францішка Асізскага.

1 чыт. (сш.16) Гал 6, 14-18; Пс 16 (15), 1-2а і 5. 7-8. 11.
Ев. Мц 11, 25-30.

Альбо: 1 чыт. Ёв 42, 1-3. 5-6. 12-17; Пс 119 (118), 66 і 71. 75 і 91. 125 і 130.
Ев. Лк 10, 17-24.

 
Успамін cв. Францішка Асізскага
04.10.2014 03:00
 Успамін cв. Францішка Асізскага
 
Мц 11, 25-30
04.10.2014 03:00

«Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям»

 
«Гэты Сінод паспрабуе паставіць дыягназ»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра пачатак ІІІ надзвычайнай асамблеі Сінодy Біскупаў
04.10.2014 00:00

5 кастрычніка ў Ватыкане распачынаецца ІІІ надзвычайная асамблея Сінодy Біскупаў, якая будзе прысвечана душпастырскай апецы сем’яў у кантэксце новай евангелізацыі. Сярод удзельнікаў Сінодy будзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Завяршылася пленарнае пасяджэнне Папскай рады «Iustitia et pax» з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
03.10.2014 18:12

3 кастрычніка ў Рыме адбылася пятая заключная сесія пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і мір»). У пасяджэнні прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мадэратарам быў сакратар Папскай рады арцыбіскуп Марыё Тозо.

 
Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы»
03.10.2014 16:30

3 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся з іерархамі, якія прымалі ўдзел у генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы», што праходзіла ў мінулыя дні ў Рыме. Касцёл у Беларусі прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па справах сям’і.

 
30-ю гадавіну смерці кс. Казіміра Валентыновіча адзначылі ў Мсцібаве
03.10.2014 16:14

1 кастрычніка ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве шматлікія вернікі і святары маліліся ў інтэнцыі спачылага кс. Казіміра Валентыновіча ў 30-ю гадавіну яго смерці. Ксёндз Валентыновіч быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці на працягу 40 гадоў, пахаваны на парафіяльных могілках.

 
Гамілія на XXVII Звычайную нядзелю (5 кастрычніка)
03.10.2014 15:59

Дарагія браты і сёстры! Вобраз вінаграднікy, які змешчаны ў кнізе прарока Ісаі, сімвалізуе любоў, якой Бог адорвае свой выбраны народ. Езус Хрыстус выдатна выкарыстаў гэты вобраз, рознабакова яго інтэрпрэтуючы, каб адкрыць праўду, якая змешчана ў кнізе Ісаі, адносна ўласных пакутаў і смерці. Аб тым, што менавіта Ён з’яўляецца ахвярай, тым сынам, якога хочуць пазбавіць жыцця ліхія працаўнікі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1071 1072 1073 1074 1075 1076 1077 1078 1079 1080 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1080 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.