1–4 кастрычніка ў Папскім універсітэце св. Яна на Латэране ў Рыме адбыўся XI Міжнародны сімпозіум выкладчыкаў духоўных семінарый, інстытутаў і ўніверсітэтаў. Сімпозіум, пачатак якому паклаў у 2003 г. Папа Ян Павел ІІ, быў арганізаваны Рымскай дыяцэзіяй, Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі і Кангрэгацыяй па справах свецкіх.
11 кастрычніка ў Дзятлаве адбылося асвячэнне і ўрачыстае адкрыццё салезіянскага араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані.
На працягу ўсяго мінулага тыдня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве асаблівым чынам маліліся на ружанцы.
11 кастрычніка Віцебская дыяцэзія перажывала другую частку Ружанцовага Кангрэсу. З гэтай нагоды вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку сабраліся вечарам на супольнай малітве, каб разважаць над таямніцамі святла Ружанца.
«Гэтаму пакаленню не будзе дадзена знаку, апроч знаку Ёны»
1 чыт. Гал 4, 22-24. 26-27. 31 – 5, 1; Пс 113 (112), 1-2. 3-4. 5a і 6-7.Ев. Лк 11, 29-32.
“Мы павінны быць адкрыты для перыферый, прызнаючы, што нават тыя, хто знаходзіцца на ўзбочыне, выкінутыя і пагарджаныя грамадствам, з’яўляюцца аб’ектам Божай шчодрасці”, - падкрэсліў Папа Францішак 12 кастрычніка ў разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.
18 кастрычніка Папа Францішак прыме ў Ватыкане прэм’ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Тан Зунга, паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.