Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак: «Каб сям’я магла з надзеяй і ўпэўненасцю добра расці, яна павінна харчавацца Божым словам»
05.10.2014 21:45

Пра тое, што Біблія павінна быць у кожнай сям’і, «каб чытаць яе часта», бо «такім чынам сям’я расце, пілігрымуе са святлом і сілай Божага слова», казаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 5 кастрычніка.

 
У Ватыкане распачалася ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў (+фотарэпартаж)
05.10.2014 21:30

5 кастрычніка ўрачыстай Імшой, якую ўзначаліў Папа Францішак, у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане распачалася ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў, прысвечаная сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі. У працах Сіноду ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У Глыбокім прайшла сустрэча для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і апекуноў
05.10.2014 13:26

4 кастрычніка ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) прайшла сустрэча «Мы разам» для асобаў з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў. Мерапрыемства было арганізавана дабрачынным каталіцкім таварыствам «Caritas» пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы пры падтрымцы мясцовых уладаў.

 
Перад ІІІ Надзвычайнай сесіяй Сіноду Біскупаў прайшло малітоўнае чуванне (+фота)
05.10.2014 12:48

Увечары 4 кастрычніка, напярэдадні распачацця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сужэнству і сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане адбылося малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Сіноду. У працах Сіноду прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Любімыя школьныя настаўнікі і ўрокі ў беларускага духавенства: прагнозы і рэальнасць
05.10.2014 10:45

5 кастрычніка — Сусветны дзень настаўніка. Сёлета дата прыпадае на першую нядзелю кастрычніка. У гэтым годзе даты паяднаныя, а мы пастараемся іх паяднаць і з беларускім духавенствам. Якім чынам? Паспрабуйма ўявіць, якім чынам магло выглядаць школьнае жыццё і школьныя захапленні духоўных настаўнікаў Касцёла ў Беларусі, а потым спытаемся: а як жа было насамрэч?

 
05 кастрычніка — XXVII Звычайная нядзеля, Год А
05.10.2014 03:00
 
Мц 21, 33-43
05.10.2014 03:00
 
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 25-ы раз адкрыўся навучальны год
04.10.2014 18:02

4 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года. Сёлета гэтая ўстанова ўжо ў 25-ы раз прыняла маладых людзей, якія пасля праходжання семінарыйнай фармацыі жадаюць прысвяціць жыццё абвяшчэнню Хрыстовага Евангелля.

 
Чатыры навучэнцы семінарыі ў Гродне атрымалі духоўную вопратку падчас Імшы ў гродзенскай катэдры
04.10.2014 16:17

4 кастрычніка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася святая Імша, падчас якой чатыры навучэнцы трэцяга курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі духоўны строй – сутану. Гэтай Імшой распачаўся новы 2014/2015 навучальны год у гродзенскай семінарыі і на катэхетычных курсах пры аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай Курыі.

 
Смерць — гэта толькі пераход
04.10.2014 15:42

3 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Францішка Асізскага, у мінскім касцёле св. Роха на Залатой Горцы адбылося набажэнства «Transitus» (з лац. — пераход). Кожны год 3 кастрычніка ўсе францішканскія сем’і свету ўдзельнічаюць у асаблівым літургічным набажэнстве, якое ўзгадвае момант смерці ці пераходу да вечнага жыцця “Патрыярха ўбогіх” – св. Францішка Асізскага.

 
<< Першая < Папярэдняя 1071 1072 1073 1074 1075 1076 1077 1078 1079 1080 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1079 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.