Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Кожны біскуп можа выступіць толькі адзін раз. У запасе ён мае чатыры хвіліны» (+ фота)
06.10.2014 17:54

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у эксклюзіўным інтэрв’ю для Catholic.by распавёў пра першы дзень працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, у якім ён прымае ўдзел, і адзначыў асаблівыя моманты сёлетняга Сіноду.

 
Беатыфікацыя Паўла VI адбудзецца на канец Сіноду Біскупаў
06.10.2014 17:48

Папа Павел VI будзе абвешчаны благаслаўлёным 19 кастрычніка напрыканцы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, які распачаўся ў Ватыкане 5 кастрычніка. Канчатковая дата стала вядома нядаўна.

 
У Макараўцах адноўлены касцёл — адзін з найстарэйшых помнікаў драўлянага дойлідства на Гродзеншчыне
06.10.2014 15:36

У в. Макараўцы адноўлены будынак касцёла Узвышэння Святога Крыжа, які з’яўляецца адным з найстарэйшых помнікаў архітэктуры драўлянага дойлідства на Гродзеншчыне. Аднаўленне святыні амаль што бесперапынна працягвалася пяць гадоў. Інцыятарамі аднаўлення была сама парафія на чале з кс. Паўлам Беланосам.

 
Сінод Біскупаў: Хто? Дзе? Калі? Чаму?
06.10.2014 15:16

Наўрад ці абмяркоўвалі так спрэчна ў апошнія месяцы якую іншую касцёльную тэму: вынікамі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сям'і, зацікаўлены ўсе веруючыя. Аднак падчас сустрэчы ў Ватыкане біскупы працуюць за зачыненымі дзвярыма.

 
100-годдзе касцёла адзначылі ў Відзах
06.10.2014 13:09

5 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Відзах шматлікія вернікі парафіі і госці сабраліся разам на святкаванне 100-гадовага юбілею святыні. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Эстонцы выступаюць у абарону традыцыйнай сям'і
06.10.2014 13:07

5 кастрычніка ў Таліне перад будынкам парламента адбылася акцыя супраць закона «Аб сужыцці» і ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

 
Святы Айцец даў некаторыя парады ўдзельнікам Сіноду Біскупаў
06.10.2014 11:53

Папа Францішак жадае, каб удзельнікі Сіноду Біскупаў выказваліся ў поўнай свабодзе і не баючыся таго, што Пантыфік можа мець іншы пункт гледжання. Менавіта ў гэтым, па словах Святога Айца, праяўляецца сінадальнасць. 6 кастрычніка падчас адкрыцця працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства Святы Айцец даў яго ўдзельнікам некаторыя парады.

 
«Вітай, Марыя» на вечаровай плошчы Незалежнасці — Ружанцовы Кангрэс у Мінску
06.10.2014 10:07
 
06 кастрычніка — XXVII Звычайны тыдзень
06.10.2014 03:00

1 чыт. Гал 1, 6-12; Пс 111 (110), 1-2. 7-8. 9 і 10c.
Ев. Лк 10, 25-37.

Альбо: Успамін св. Бруна, святара.

1 чыт. (сш.16) Флп 3, 8-14; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.
Ев. Лк 9, 57-62.

 
Лк 10, 25-37
06.10.2014 03:00
«Хто мой бліжні?»
 
<< Першая < Папярэдняя 1071 1072 1073 1074 1075 1076 1077 1078 1079 1080 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1078 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.