Дарагія браты і сёстры! Прыпавесць, якую мы сёння пачулі ў Евангеллі аб работніках у вінаградніку, паказвае нам вялікую Божую дабрыню і міласэрнасць, але адначасова ўказвае на патрэбу пастаяннай працы і актыўнасці чалавека ў імкненні да збаўлення.
Студэнты і вучні старэйшых класаў з Расіі і Украіны прымуць удзел у міжнародным моладзевым кангрэсе, які праходзіць у Асвенцыме з нагоды 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны пад лозунгам «Свету, які засеяны ачагамі войнаў, тэрмінова патрэбны мір».
Усіх нас Бог запрасіў да свайго вінаградніку – Касцёла. Дзякуючы сваёй працы, сямейнаму і грамадскаму жыццю, мы павінны выконваць хрысціянскае пакліканне. Кожная хвіліна і кожная праца павінна нас набліжаць да Хрыста, каб мы атрымалі плату ад Бога.
1 чыт. 1 Кар 15, 12-20; Пс 17 (16), 1. 6-7. 8 і 15.Ев. Лк 8, 1-3.
Альбо: Успамін св. Януарыя, біскупа і мучаніка.1 чыт. (сш.16) Гбр 10, 32-36; Пс 126 (125), 1-2ab. 2cd-3. 4-5. 6.Ев. Ян 12, 24-26.
«Былі з Ім жанчыны, якія падрымлівалі іх маёмасцю сваёю»
18 верасня ў касцёле св. Аляксея ў Івянцы адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага а. Ежы Леонціюша Марыі Сімы OFMConv, які ў 1995-2006 гг. быў пробашчам гэтай парафіі. Святар адышоў у вечнасць 11 верасня. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла 18 верасня ў мінскай архікатэдры. Падчас святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, было нагадана, што ў гэты дзень адзначаюцца імяніны кс. інфулата Станіслава Кучынскага. Сёлета прыпадае 100-гадовы юбілей з нараджэння гэтага святара.
У новым выпуску праграмы “Сімвал веры” ідзе размова з кс. Антоніем Грэмзам – душпастырам супольнасці моладзі “OPEN”, пра тое, што значыць быць адкрытым на Бога і на іншых людзей.
Мужнасць прызнаваць у сабе грэшніка адкрывае нас на ласку Езуса і Яго прабачэнне, нагадаў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі 18 верасня ў Ватыкане.