У 2015 г. Папа Францішак наведае Шры-Ланку і Філіпіны. Аб гэтым было афіцыйна абвешчана 29 ліпеня 2014 г. Візіт y Шры-Ланку адбудзецца 12-15 студзеня, а на Філіпіны - 15-19 студзеня.
Інтэрв'ю з Папам Францішкам апублікавана на старонках “Viva”, нядзельнага дадатку да аргенцінскай газеты “Clarín”. Спецыяльны выпуск прысвечаны Святому Айцу з нагоды першых 500 дзён яго Пантыфікату, якія завяршаюцца на гэтым тыдні. Малітва, праца, сям’я і дзеці, эмігранты, мір ва ўсім свеце, экалогія, – тэмы, якія закрануў Папа ў інтэрв’ю.
28 ліпеня 2014 г. Папа Францішак зноў наведаў Казерту (Італія), дзе быў з візітам у суботу, і сустрэўся з пастарам мясцовай пяцідзясятніцкай супольнасці Джавані Траэціна, сваім сябрам з часоў служэння ў Буэнас-Айрэсе. Сустрэча праходзіла ў пяцідзясятніцкім храме, які знаходзіцца на стадыі будаўніцтва.
26 ліпеня 2014 г. у Лучаі адбыўся парафіяльны адпуст у гонар святой Ганны. Свята, прысвечанае ўспаміну маці Найсвяцейшай Панны Марыі, сабрала вернікаў на ўрачыстай Імшы, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Імшы быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.
«Пакіньце расці разам тое і другое да жніва»
Успамін св. Марты.1 чыт. (сш.15) 1 Ян 4, 7-16; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9. 10-11.Ев. Ян 11, 19-27 альбо Лк 10, 38-42.
Альбо: 1 чыт. Ер 14, 17-22; Пс 79 (78), 8. 9. 11 і 13.Ев. Мц 13, 36-43.
28 ліпеня ва Украіне адбываюцца мерапрыемствы з нагоды Хрышчэння Кіеўскай Русі і дня святога Уладзіміра, падчас чаго ля помніка святога князя вернікі разам з духавенствам збіраюцца на малітву за сваю краіну.
28 ліпеня 2014 г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 25-27 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.