Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якая пачала сваю дзейнасць у 1989 годзе, адзначае сёлета 25-гадовы юбілей.
Чалавек малітвы, абвяшчэння евангелля і сведчання, але, перш за ўсё, «пастыр з пахам авечак, што значыць, блізкі да людзей», — такімі якасцямі павінен валодаць біскуп на думку Папы Францішка, падзяліўся ў інтэрв’ю ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano” кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
20 ліпеня ў мясцовасці Баравікоўшчына, што недалёка ад Івянца, адбылася святая Імша з нагоды успаміну мучаніцкай смерці благаслаўлёных айцоў францішканаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня, якія былі замучаныя разам са сваімі парафіянамі 19 ліпеня 1943 года.
У межах візіту на Мальту 21 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч наведаў некалькі касцёлаў на востраве Гоза на Мальце, меў сяброўскую сустрэчу з біскупам дыяцэзіі Гоза Марыё Грэч, а таксама сустрэўся з сем'ямі мігрантаў.
«Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён»