Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Лк 14, 25-33
31.07.2014 03:00

«Ніхто з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць вучнем Маім»

 
31 ліпеня — XVII Звычайны тыдзень
31.07.2014 03:00

Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.

1 чыт. (сш.15) 1 Кар 10, 31 – 11, 1; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9. 10-11.
Ев. Лк 14, 25-33.

Альбо: 1 чыт. Ер 18, 1-6; Пс 146 (145), 2. 3-4. 5-6.
Ев. Мц 13, 47-53.

 
Святы Пасад накіраваў ноту ў пасольствы ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе
30.07.2014 15:24

Дзяржаўны Сакратарыят Яго Святасці Папы накіраваў у пасольствы, акрэдытаваныя пры Святым Пасадзе, ноту, у якой выказваецца заклапочанасць Пантыфіка ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Аб гэтым паведаміў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

 
«Карытас» у чарговы раз прапаноўвае дзецям адпачынак за мяжой
30.07.2014 15:13

Для дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стала добрай традыцыяй спрыяць у арганізацыі адпачынку за мяжой для беларускіх дзяцей і моладзі. У гэтым годзе 120 дзяцей наведаюць такія месцы ў Польшчы, як Лодзь, Элк і Кельцэ, а таксама «Хаўс Нідэрмюлен» у Германіі.

 
Адозва біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на месяц жнівень — час устрымання ад ужывання алкагольных напояў
30.07.2014 15:03

«Шырокія магчымасці ставяць перад намі пытанне аб адказнасці за здароўе і жыццё, якія па прычыне неразважлівасці ці кепскіх звычак можна лёгка паставіць пад рызыку духоўнай, маральнай ці фізічнай шкоды. Таму ў Пінскай дыяцэзіі заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да абстынэнцыі – паўстрымання ад ужывання алкагольных напояў асабліва на працягу месяца жніўня», — адзначае ў адозве біскуп.

 
Вырушыла пілігрымка з Друі ў Росіцу
30.07.2014 12:11

Раніцай 30 ліпеня 2014 г. з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі вырушыла ў Росіцу XV пілігрымка. Шлях з Друі ў Росіцу заўсёды своеасаблівы для ўдзельнікаў, бо ў 1942 годзе ім прайшлі росіцкія благаслаўлёныя, каб праз год прыняць пакутніцкую смерць, да канца служачы як душпастыры парафіянам спаленай вёскі.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў Імшу для ўдзельнікаў назарэтанскай пілігрымкі «Гродна-Навагрудак»
30.07.2014 10:58

29 ліпеня 2014 г. дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу для ўдзельнікаў V пешай назарэтанскай пілігрымкі «Гродна-Навагрудак». Пілігрымка ў 71-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка вырушыла 26 ліпеня і працягнецца да 31 ліпеня.

 
У Барселоне адчыніцца першы ў Іспаніі факультэт касцёльнай гісторыі
30.07.2014 08:02

Арцыбіскуп Барселоны кардынал Луіс Марцінэс Сісташ заявіў, што пасля летніх канікул адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага факультэта касцёльнай гісторыі, археалогіі і хрысціянскага мастацтва, названага ў гонар геніяльнага каталонскага архітэктара Антонія Гаўдзі, які ў хуткасці будзе далучаны да благаслаўлёных.

 
Успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла
30.07.2014 03:00
 Успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла.

 
30 ліпеня — XVII Звычайны тыдзень
30.07.2014 03:00

1 чыт. Ер 15, 10. 16-21; Пс 59 (58), 2-3. 4-5a. 10-11. 17. 18.
Ев. Мц 13, 44-46.

Альбо: Успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла.

1 чыт. (сш.15) Эф 3, 8-12; Пс 119 (118), 9-10. 11-12. 13-14.
Ев. Лк 6, 43-45.

 
<< Першая < Папярэдняя 1141 1142 1143 1144 1145 1146 1147 1148 1149 1150 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1141 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.