Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
01 жніўня — XVII Звычайны тыдзень
01.08.2014 03:00

Успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

1 чыт. (сш.15) Рым 8, 1-4; Пс 119 (118), 9-10. 11-12. 13-14.
Ев. Мц 5, 13-19
.

Альбо: 1 чыт. Ер 26, 1-9; Пс 69 (68), 5. 8-10. 14.
Ев. Мц 13, 54-58.

 
Кс. Раман Рачко стаў новым рэктарам семінарыі ў Гродне
31.07.2014 16:45

31 ліпеня 2014 г. новым рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў прызначаны ксёндз Раман Рачко. На гэтай пасадзе святар замяніў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які быў рэктарам семінарыі з 2005 года.

 
Рэжысёр Марцін Скорсезэ пачаў здымаць фільм пра місіянераў-езуітаў XVII ст. у Японіі
31.07.2014 15:21

Рэжысёр Марцін Скорсезэ пачаў здымаць кінафільм пра місіянераў-езуітаў, якія прыбылі ў XVII стагоддзі ў Японію. Некалькі членаў Ордэна езуітаў будуць дапамагаць рэжысёру ў працы над фільмам, паведаміла агенцтва AsiaNews.

 
ЗША: апублікаваны даклад аб стане рэлігійнай свабоды ў свеце
31.07.2014 14:00

Мільёны хрысціян і паслядоўнікаў іншых рэлігій, такіх, як мусульмане і індуісты, вымушаны пакідаць месца жыхарства па прычыне сваёй веры. На гэта звяртае ўвагу штогадовая справаздача Дзярждэпартамента ЗША аб рэлігійнай свабодзе ў свеце.

 
Скаўты з Беларусі вырушылі на «Еўраджэм»
31.07.2014 13:03

Раніцай 30 ліпеня 2014 года 190 скаўтаў з розных куткоў Беларусі сабраліся разам у Гродне і распачалі святой Імшой свой шлях на «Еўраджэм» — сустрэчу скаўтаў Еўропы, якая адбываецца раз на 10 гадоў. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Пілігрымка «Барысаў-Росіца» набліжаецца да месца прызначэння: назіранне на ўзбоччы
31.07.2014 12:43

У шлях пілігрымка вырушыла 25 ліпеня з парафіі Нараджэння Насвяцейшай Панны Марыі г. Барысава, у складзе 43 чалавек, колькасць якіх увесь час павялічваецца. 31 ліпеня пілігрымы пераадольваюць апошнія кіламетры, адмераўшы крокам дарогі Міншчыны і ўжо амаль усёй Віцебшчыны.

 
Каталіцкія выданні «Беларус» і «Хрысціянская думка» выкладзены ў лічбавым фармаце на сайце Літоўскай Акадэміі навук
31.07.2014 11:00

Бібліятэка імя Урублеўскага пры Літоўскай Акадэміі навук выклала ў інтэрнэт калекцыю перыёдыкі ХХ ст.

 
У Гродне пабудуюць касцёл Святога Духа
31.07.2014 10:45

У новым мікрараёне Гродна Альшанка плануецца пабудаваць касцёл Святога Духа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.

 
У семінарыі ў Пінску прайшлі рэкалекцыі для юнакоў, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне
31.07.2014 10:43

З 28 па 31 ліпеня 2014 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшлі рэкалекцыі для юнакоў, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне. Рэкалекцыі праводзіў кс. Павел Ярашэвіч.

 
Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
31.07.2014 03:00

Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
 
<< Першая < Папярэдняя 1131 1132 1133 1134 1135 1136 1137 1138 1139 1140 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1140 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.