У мэтах аднаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб усталяванні іх гербаў. Сярод іх у гербе Адэльска (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца родная парафія Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысутнічае выява святога Антонія Падуанскага.
6 жніўня 2014 г. адбылася першая пасля летняга перапынку агульная аўдыенцыя з Папам Францішкам. Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез аб Касцёле, звяртаючы ўвагу на навізну, якая характарызуе супольнасць вернікаў: “Гаворка ідзе пра новы народ, заснаваны на новым запавеце, устаноўленым Панам Езусам праз дар Ягонага жыцця. Гэтая навізна не адмаўляе папярэдні шлях і не супрацьпастаўляецца яму, але вядзе да яго спаўнення”.
5 жніўня 2014 г. на плошчы св. Пятра пачалася вялікая сустрэча міністрантаў, у якой прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты з дыяцэзій Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, у цэлым каля 50 тысяч чалавек. З міністрантамі сустрэўся Папа Францішак. Пілігрымка нямецкамоўных міністратаў у Рым праходзіць пад дэвізам “Свабодныя! Таму нам дазволена рабіць дабро”.
Перш за ўсё варта адзначыць, што святочны адпачынак з’яўляецца правам кожнага. Бог на сёмы дзень адпачыў ад усёй сваёй працы, якую зрабіў. Мы створаны на Яго вобраз і павінны выкарыстоўваць адпаведны адпачынак і вольны час, што дазволіць нам паклапаціцца пра сваё сямейнае, культурнае, грамадскае і рэлігійнае жыццё. Гэтаму і садзейнічае ўстанаўленне дня Пана.
З 1 па 3 жніўня 2014 г. у Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для ўдзельнікаў руху “Equipes Notre-Dame”. У духоўных практыкаваннях удзельнічалі сужэнствы з Брэсцкай і Мінскай абласцей.
3 жніўня 2014 г. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках (Глыбоцкі дэканат). Падчас святой Імшы біскуп удзяліў сакрамэнт канфірмацыі некалькім дзясяткам чалавек.
4 жніўня 2014 г. удзельнікі сёлетняй пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі, якая праходзіла 1-3 жніўня, сабраліся на святой Імшы падзякі за пілігрымку ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу ўзначаліў кіраўнік пілігрымкі кс. Юрый Марціновіч.