Раніцай 3 жніўня 2014 г., у XVIII Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску. Падчас Імшы іерарх дзякаваў Богу за 25 гадоў біскупскага служэння.
«Паглядзеў на неба, благаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні — народу»
2 жніўня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовыя ўрачыстасці ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне, да якой належаў калісьці пасля пераезду ў Гродна з Адэльска. У 1988 г. сённяшні іерарх быў прызначаны яе пробашчам, адначасова будучы пробашчам парафіі Св. Францішка Ксаверыя, і на гэтай жа пасадзе яго спаткала біскупскае прызначэнне.
Дарагія браты і сёстры! Сённяшняя евангельская сцэна адкрывае нам адзін са шматлікіх цудаў Езуса: цуд памнажэння хлеба. Хлеб з’яўляецца вельмі важным прадуктам у нашым жыцці. Ён заспакойвае голад, дае сілы да выканання штодзённых абавязкаў. Спажываючы хлеб, чалавек жыве і працуе. Так было ў часы Езуса, так ёсць і зараз. Адначасова хлеб сімвалізуе дар Бога, дзякуючы якому Ён падтрымлівае нас на дарозе да збаўлення.
1 жніўня 2014 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся ўступны экзамен для тых, хто жадае прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Кандыдаты на першы год навучання прадставілі веды па Катэхізісу і актуальным жыцці Касцёла, а таксама падзяліліся сваім бачаннем паклікання і месца Святога Пісання ў жыцці чалавека.
1 чыт. Ер 26, 11-16. 24; Пс 69 (68), 15-16. 30-31. 33-34.Ев. Мц 14, 1-12.Альбо: Успамін св. Еўсэбія Вэрчэльскага, біскупа.1 чыт. (сш.15) 1 Ян 5, 1-5; Пс 89 (88), 2-3. 4-5. 21-22. 25 і 27.Ев. Мц 5, 1-12а.
Альбо: Успамін св. Пятра Юліяна Эймарда, святара.
1 чыт. (сш.15) Дз 4, 32-35; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.10-11.Ев. Ян 15, 1-8.
«Ірад паслаў адсячы галаву Яну»
Для Усемагутнага Бога няма розніцы, кім мы ёсць да сустрэчы з Ім, галоўным пунктам з’яўляецца непасрэдна спатканне і кантакт. Калі гэта адбываецца, то перамяняецца сэрца чалавечае, робячыся больш чулым, каб мець магчымасць і жаданне дзяліцца ўсім тым, што атрымалі ад Бога, каб навучаць таму, што спазналі самі.