5 жніўня 2014 г., напярэдадні свята Перамянення Пана, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў у Чашніках урачыстую Імшу і асвяціў новы касцёл. Раней вернікі мясцовай парафіі Перамянення Пана збіраліся для малітвы ў доме, дзе быў устаноўлены алтар, потым была пабудавана капліца.
У святле складанай сітуацыі ў Іраку Святы Айцец прызначыў кардынала Фернандо Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, сваім пасланнікам у гэтую краіну, каб выказаць асабістую блізкасць пакутуючаму насельніцтву і прынесці яму салідарнасць Касцёла. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 8 жніўня 2014 г.
8 жніўня 2014 г. крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” – сімвалы Сусветнага дня моладзі - пачалі пілігрымаванне па Расіі. Дэлегацыя расійскіх католікаў атрымала іх з рук латышскіх вернікаў. Першым пунктам перэгрынацыі стаў Вялікі Ноўгарад, затым з 9 па 11 жніўня сімвалы будуць знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.
Дарагія браты і сёстры! Здараецца ў нашым жыцці, што мы перажываем захапленне або ўзнёсласць, лёгка спраўляемся з мноствам пастаўленых заданняў, а нашыя справы амаль самі па сабе вырашаюцца. Аднак бываюць і такія моманты, калі ў нас проста ўсё валіцца з рук, мы сябе адчуваем ні да чаго не прыдатнымі: стомленымі, пакінутымі, самотнымі...
У новым выпуску праграмы “Сімвал веры” ідзе размова з кс. Паўлам Урбанам – віцэ-афіцыялам Касцёльнага cуду Гродзенскай дыяцэзіі – пра Касцёльны суд, пра тое, адкуль ён бярэ карані і якія справы разглядае.