Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа зняў кананічнае пакаранне з вядомага святара і палітыка
05.08.2014 10:53

Папа Францішак адмяніў пакаранне суспэнсай у адносінах да 81-гадовага айца Мігеля Д’Эскота Брокмана. Святар быў падвержаны кананічным санкцыям у 1980-я гг. за ўдзел у палітычнай дзейнасці. Ён прыняў пакаранне з самага пачатку і не выконваў душпастырскіх функцый, застаючыся, аднак, членам сваёй місіянерскай супольнасці.

 
5 жніўня — XVIII Звычайны тыдзень
05.08.2014 03:00

1 чыт. Ер 30, 1-2. 12-15. 18-22; Пс 102 (101), 16-18. 19-21. 29 і 22-23.
Ев. Мц 14, 22-36.

Альбо: Успамін гадавіны пасвячэння рымскай базылікі Найсв. Панны Марыі.

1 чыт. (сш.15) Ап 21, 1-5а; Пс Юдт 13, 18bcde. 19.
Ев. Лк 11, 27-28.

 
Мц 14, 22-36
05.08.2014 03:00
«Загадай мне ісці да Цябе па вадзе»
 
Першую Камунію прынялі дзеці ў в. Краснае
04.08.2014 17:58

Летам у в. Краснае Маладзечанскага раёна адбываецца ўрачыстаць першай Камуніі. 27 ліпеня 2014 г. у касцёле Унебаўзняцця Найсвяцейшай Панны Марыі першую Камунію прынялі 14 дзяцей, да іх далучыліся 8 чалавек з мінулага года, якія святкавалі гадавіну свайго жыцця з Езусам.

 
Завяршылася пілігрымка Гродна — Рось: затрымацца на хвіліну і зірнуць на пройдзены шлях
04.08.2014 17:34

З 1 па 3 жніўня 2014 г. праходзіла XIII пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. “Чаго мне яшчэ не хапае?” – такім быў дэвіз пілігрымкі, у якой удзельнічалі больш за 240 чалавек з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Гомеля і Баранавіч.

 
Урачыстасці ў санктуарыі Езуса Журботнага завяршыліся ў Росі: «Хоць на хвіліну зняць пурпуровы плашч»
04.08.2014 16:39

2-3 жніўня 2014 г. дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі прыняў пілігрымаў з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі і прадстаўнікоў іншых дыяцэзій. У санктуарый прыйшла вялікая пешая пілігрымка з Гродна (больш за 240 чалавек), пешыя пілігрымкі са Свіслачы, Ваўкавыска і Шылавіч, прыбылі пілігрымы і ў індывідуальным парадку.

 
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў: знак супакою падчас Імшы застаецца на ранейшым месцы
04.08.2014 16:18

Знак супакою ў рымскай імшальнай літургіі мае тэалагічнае значэнне, звязанае з пасхальнай таямніцай. Гэта як пацалунак Уваскрослага Хрыста, які прысутнічае на алтары пад выглядам хлеба і віна. Ён, такім чынам, павінен мець места пасля кансэкрацыі, паміж Малітвай Пана і Святой Камуніяй, гаворыцца ў спецыяльным лісце Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў да ўсіх епіскапатаў, зацверджаным 7 чэрвеня 2014 г. Папам Францішкам.

 
У парафіі Святога Духа ў Віцебску цэлебраваў прыміцыйную Імшу кс. Аляксей Ляшко
04.08.2014 16:06

3 жніўня 2014 г. у парафіі Святога Духа ў Віцебску адбылася прыміцыйная Імша кс. Аляксея Ляшко, першага за многія дзесяцігоддзі святара з Віцебска. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Аляксею Ляшко ўдзяліў 31 мая гг. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Папа звярнуўся да ўдзельнікаў агульнаеўрапейскай скаўцкай сустрэчы «Еўраджэм»
04.08.2014 15:29

Маліцца за мір і не баяцца бараніць хрысціянскія каштоўнасці заклікаў Папа Францішак удзельнікаў агульнаеўрапейскай скаўцкай сустрэчы “Еўраджэм”, якая 3-10 жніўня 2014 г. праходзіць у французскай Нармандыі. У форуме прымаюць удзел каля 12 тыс. юнакоў і дзяўчат з амаль 20 краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі. У беларускую дэлегацыю ўваходзяць скаўты з Барысава, Гомеля, Гродна, Івянца, Лынтупаў, Паставаў.

 
У Росіцы прайшлі ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры
04.08.2014 15:19

1-2 жніўня 2014 г. Росіца — ціхая вёска на памежжы — зноў “ажыла”: у чарговы раз яна сабрала тых, хто прыехаў на ўрачыстасці, каб ушанаваць подзвіг благаслаўлёных пакутнікаў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, праз іх заступніцтва прасіць у Пана Бога шматлікіх ласкаў для сябе і бліжніх.

 
<< Першая < Папярэдняя 1131 1132 1133 1134 1135 1136 1137 1138 1139 1140 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1136 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.