Як можна распавядаць пра тое, што можна толькі адчуць? Дотык бывае такім розным: далікатным, пяшчотным, балючым... Досведу хапае ў кожнага з нас. Закрануць жа людcкія сэрцы хацелі б многія людзі, толькі іх мэты вельмі адрозніваюцца. Падпарадкаваць сабе чалавека ці вызваліць яго?..
“Тыя, хто ведае Езуса, хто сустрэў Яго асабіста, становяцца зачараванымі Ім, агорнутымі вялікай дабрынёй, бязмежнай праўдай, найвялікшай прыгажосцю, і ўсё гэта ў вялікай пакоры і прастаце”, - заўважыў Папа Францішак 27 ліпеня 2014 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”. Пантыфік звярнуў увагу на прыпавесці Хрыста пра Божае Валадарства.
27 ліпеня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў аб гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны, мільёнах смерцяў і велізарных разбурэннях, якія яна прынесла. Святы Айцец выказаў надзею, што, памятаючы гэтую трагічную падзею, свет не будзе паўтараць памылкі мінулага, прыме ўрокі гісторыі і будзе спрыяць мірнаму і мужнаму дыялогу.
Больш за 200 тысяч чалавек прынялі ўдзел 26 ліпеня 2014 г. у Імшы ў паўднёваітальянскім горадзе Казерта, які наведаў Папа Францішак. Пасля Лампедузы, Кальяры, Асізі, Касана-алё-Ёніё, Кампабаса і Ізэрніі гэта была шостая паездка Пантыфіка ў межах Італіі. Вядома, што Казерта і рэгіён лічацца цэнтрам арганізаванай злачыннасці.
З 14 па 25 ліпеня ў Смаргоні ў парафіі Св. Міхала Арханёла праходзіў лагер для дзяцей з 6 да 14 гадоў “Вакацыі з Богам”. На працягу дзесяці дзён 95 дзяцей разам з 20 аніматарамі i дапаможнікамі, кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Веранікай Блізнюк FMA і семінарыстам Алегам Каралёвым SDB разважалі над жыццём маленькага салезіянскага святога Дамініка Савіо. Дэвізам лагера былі словы “Да неба разам са св. Дамінікам Савіо”.
27 ліпеня 2014 г. на ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў і якога Касцёл узгадваў у пятніцу, 25 ліпеня, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылося благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў, прысвечаныя распазнанню паклікання. Каб паразважаць над сваім пакліканнем, у семінарыю прыехалі 38 маладых людзей.
Напрыканцы ліпеня адбылася сустрэча міністрантаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. У праграме сустрэчы цэнтральнай стала Эўхарыстыя, у якой прынялі ўдзел міністранты, кантары і лектары з Друі, Друйска і пад'яздных капліц парафіі.
З 14 па 25 ліпеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско праходзілі канікулы з Богам для дзяцей ад 6 да 14 гадоў. Сёлета прыклад святасці ўдзельнікі лагера бралі ў святога Дамініка Савіо, які аднойчы пастанавіў: “Лепш мне памерці, чым зграшыць!”
1 чыт. Ер 13, 1-11; Пс Дрг 32, 18-19. 20. 21.Ев. Мц 13, 31-35.