Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ва ўспамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у Камені
26.07.2014 19:55

26 ліпеня 2014 г., ва ўспамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць святой Ганны ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Камені, недалёка ад Івянца. У гэтыя дні іерарх прымае ўдзел у Малітоўнай сустрэчы моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіць у Івянцы.

 
Папа Францішак наведаў сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана
26.07.2014 17:30

Папа Францішак 25 ліпеня 2014 г. нечакана прыйшоў на абед у сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана і Святога Пасаду. Нароўні з усімі іншымі яе наведвальнікамі Пантыфік стаў у чаргу з падносам у руцэ і ўзяў “пятнічную” ежу – рыбу і пасту. Затым Святы Айцец сеў за адзін ca сталоў разам з некалькімі ватыканскімі служачымі.

 
Капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі
26.07.2014 14:18

25 ліпеня 2014 г., калі Касцёл успамінае св. Крыштафа, апекуна ўсіх вадзіцеляў, капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы кс. Юрый Беганскі асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі. Іх ужо не раз асвячалі і праваслаўныя, і каталіцкія святары, але ўпершыню гэта зрабіў душпастыр службы аховы здароўя раёна.

 
Першы дзень Малітоўнай сустрэчы ў Івянцы: моладзь разважае пра “Шчаслівых убогіх духам” (+фота)
26.07.2014 03:13

Малітоўная сустрэча ў Івянцы 2014 года стартавала 25 ліпеня і сабрала маладых, актыўных католікаў, якіх яднае не толькі ўзрост і імпэт, але  і малітва, пошук нечага большага — а дакладней, Найбольшага.

 
26 ліпеня — XVI Звычайны тыдзень
26.07.2014 03:00

 

 
Мц 13, 16-17
26.07.2014 03:00
 
Успамін св. Яўхіма і св. Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі.
26.07.2014 03:00
  Успамін св. Яўхіма і св. Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі.


 
Кавярня «У францішканаў» у Івянцы адчынілася месяц таму, а ўжо папулярная ў моладзі з усёй Беларусі (+фота)
26.07.2014 02:42

Каля касцёла ў Івянцы прыкладна месяц таму на ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага адчынілася кавярня пад назвай «У францішканаў», у якой адным з першых, хто выпіў кубак кавы, быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. З яго лёгкай рукі кавярня стала месцам, дзе ўвечары з 16.00 да 21.00 збіраецца івянецкая моладзь, а з 25 па 27 ліпеня ўдзельнікі сёлетняй малітоўнай сустрэчы.

 
«Будзьце апосталамі ХХІ стагоддзя»: адкрылася Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (+фота)
25.07.2014 19:41

25 ліпеня 2014 г. у Івянцы пачалася Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Малітоўная сустрэча, якая сёлета праходзіць пад дэвізам «Шчаслівыя ўбогія духам» (Мц 5, 3), адкрылася Імшой у касцёле св. Міхала Арханёла, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
LIVE VIDEO

 
<< Першая < Папярэдняя 1141 1142 1143 1144 1145 1146 1147 1148 1149 1150 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1145 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.