Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Антоній Марыя Дзаккарый, святар
20.06.2013 13:25
Нарадзіўся ў Крэмоне ў 1502 г. У Падуі скончыў медыцынскі факультэт, вярнуўшыся ў родны горад, катэхізаваў бедную моладзь.
У 1528 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Адрадзіў дзейнасць брацтва «Вечнай мудрасці», якое існавала пры кляштары с. аўгустыянак у Крэмоне, пазней брацтва ператварылася ў тры ордэны, якія называюць «барнабітамі». Між іншым працаваў у Мілане, Рыме.
Для ажыўлення духоўнасці св. Антоній Марыя Дзаккарый распачаў практыку «15 пятніц»: у гадзіну смерці Езуса жыхары збіраліся ў касцёле на набажэнства. Стомлены апостальскай працай, Антоній памёр ва ўзросце 37 гадоў. У 1987 г. папа Леў XIII кананізаваў Антонія Дзаккарыя.
Нарадзіўся ў 353 г. Каля Бардо. Належаў да багатага роду патрыцыяў, яго лічылі мудрацом. Паўлін Нольскі быў консулам і губернатарам Кампаніі (Італія). Пра хрысціянскую веру даведаўся ад св. Амброжыя. У 379 г. ажаніўся з іспанкай Таразіяй (хрысціянкай) і неўзабаве прыняў хрост. Пасля смерці сына сужэнцы склалі шлюбы чыстасці і сваё жыццё прысвяцілі Богу. Калі яны вярнуліся ў Францыю, ля гроба св. Марціна Паўлін атрымаў незвычаўную ласку — выздараўленне ад хваробы вачэй.
У 394 годзе з дазволу жонкі прыняў святарскае пасвячэннне. Прадаў маёнтак і арганізаваў супольнасць. У 410 г. быў выбраны біскупам Нолі. Сябраваў са св. Аўгусцінам і св. Еранімам.
Паўлін Нольскі памёр 22 чэрвеня 431 г. Св. Паўлін — апякун Нолі (регіён Кампанія ў Італіі).
Джон Фішар нарадзіўся ў 1469 годзе. Вучыўся, а потым выкладаў ва ўніверсітэце ў Кэмбрыджы. Вядомы як вялікі гуманіст.
Джон Фішар спавядаў маці караля Генрыха VIII. З 1504 года быў біскупам у Рочэстэры (Rochester). Калі кароль Генрых VIII абвесціў сябе кіраўніком касцёла ў Англіі, Фішар не прыняў гэтага і быў арыштаваны. У вязніцы Папа Павел III мянаваў яго кардыналам. Прысуд смерці быў выкананы ў 1535 годзе. Джон Фішар з’яўляецца апекуном юрыстаў.