Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сусветны дзень моладзі: Папа наведае санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе
17.07.2013 15:25

Падчас візіту на Сусветны дзень моладзі ў Бразілію Святы Айцец Францішак наведае санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе. Менавіта там у 2007 г. пасля візіту Бэнэдыкта XVI кардынал Берголіа, сённяшні Папа, узначаліў камітэт па распрацоўцы выніковага дакумента V Усеагульнай канферэнцыі лацінаамерыканскага епіскапату. У Апарэсідзе штогод збіраюцца каля 8 мільёнаў пілігрымаў, давяраючыся заступніцтву Маці Божай.

 
Святы Айцец заклікаў католікаў Ірландыі, Шатландыі, Англіі і Уэльса абараняць жыццё
17.07.2013 12:48

Папа Францішак заклікаў католікаў Ірландыі, Шатландыі, Англіі і Уэльса абараняць жыццё ад зачацця да натуральнай смерці. Святы Айцец накіраваў пасланне на «Дзень для жыцця», які штогод адзначаецца на Брытанскіх астравах.

 
Хрысціянін — голас, які кліча на пустыні?
17.07.2013 11:01

Менавіта такім голасам я адчуваю сябе, калі знаёмлюся з гісторыямі маіх знаёмых, а таксама перажываючы свой уласны досвед.

 
Святы Айцец: малітва, пакора і міласэрнасць маюць важнейшае значэнне ў хрысціянскім жыцці
16.07.2013 14:28

16 ліпеня Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Малітва, пакора і міласэрнасць да ўсіх маюць важнейшае значэнне ў хрысціянскім жыцці: гэта шлях да святасці», — так гучаць словы папы Францішка.

 
Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра
15.07.2013 12:39
3 23 па 28 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) праходзіць XXVIII Сусветны дзень моладзі. Дню моладзі папярэднічаюць «Дні ў дыяцэзіях» (з 16 па 20 ліпеня), якія носяць назву Місійнага тыдня. Сярод удзельнікаў сустрэчы — моладзь з усяго свету. У іх ліку і Людміла Бурлевіч, карэспандэнт Catholic.by. Сваімі назіраннямі і апошнімі навінамі яна будзе дзяліцца ў анлайн-дзённіку.
 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ва ўрачыстасць Маці Божай Гудагайскай
14.07.2013 16:13

Мы знаходзімся ў доме Маці, якая заўсёды нас чакае, заўсёды для нас мае час. Мы прыбываем у свята Маці Божай Шкаплернай і ведаем, чым быў і ёсць шкаплер — гэта знак духоўнай лучнасці і памяці паміж маці і дзецьмі. Падчас «цемры атэізму» шкаплер быў прадметам насмешак і крытыкі. Сёння «ноч атэізму» мінула, але шкаплер і надалей застаецца знакам духоўнай сувязі паміж дзецьмі і Божай Маці. Ён надалей абвяшчае хвалу Беззаганнай.

 
Папа заклікаў жыхароў Кастэль Гандольфа жыць у надзеі і быць уважлівымі да тых, хто ў нястачы
14.07.2013 13:08

Прабыванне Святога Айца Францішка ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа 14 ліпеня распачалося сустрэчай з мясцовымі супрацоўнікамі і прадстаўнікамі свецкай улады. На падворку Апостальскага палаца Папу прывіталі мясцовы біскуп Марчэла Сэмерара, дырэктар Папскіх віл Саверыл Петрыла і мэр Кастэль Гандольфа Мільвія Манакэзі.

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ва ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай
13.07.2013 15:24

Дарагія пілігрымы! Традыцыйна мы, як і нашыя продкі, прыходзім у Тракелі ў Дыяцэзіяльны марыйны санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў свята Адведзінаў св. Альжбеты. Мы прыбылі да Цябе, Маці Божая ў Тракельскім абразе, прыносячы малітвы і просьбы Божага народа Лідчыны, Навагрудчыны, Ашмяншчыны і ўсёй Гродзеншчыны. Прыбылі зблізку і здалёку, з розных куткоў нашай краіны і замежжа — з Літвы, Польшы, Расіі, Украіны і іншых краін, дзе вядомая цудадзейная моц абраза — у месца, якое Ты абрала тут, у Тракелях, каб выслухаць сваіх дзяцей.

 
Ахоўваць Пантыфіка ў Рыа будзе бразільскае войска
12.07.2013 17:48

Войска Бразіліі возьме на сябе абавязацельствы па ахове папы Францішка ў Кампус Фідэі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Чакаецца, што ў святой Імшы, якая будзе цэлебравацца 28 ліпеня ў Гуараціба самім Пантыфікам, прымуць удзел каля двух мільёнаў чалавек. Гэта стане завяршальнай часткай Сусветнага дня моладзі і папскага візіту ў Бразілію.

 
Сем дзён у Бразіліі: стала вядома праграма візіту Пантыфіка на Сусветны Дзень моладзі
11.07.2013 17:59

Папа Францішак правядзе ў Бразіліі сем дзён. Днямі стала вядома праграма першага выезду Папы за межы Ватыкана. Перадусім Пантыфік прыме ўдзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Таксама ў праграме запланавана пілігрымка ў горад Апарэсіду, дзе знаходзіцца другі ў свеце касцёл па велічыні пасля касцёла у нямецкім Падэборне.

 
<< Першая < Папярэдняя 1341 1342 1343 1344 1345 1346 1347 1348 1349 1350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1341 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.