Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў кангрэса супраць смяротнага пакарання
17.06.2013 15:58

Папа Францішак перакананы, што чалавецтва можа эфектыўна супрацьстаяць злачыннасці без выкарыстання смяротнага пакарання. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме да ўдзельнікаў V Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання, які прайшоў у Мадрыдзе (Іспанія).

 
Святы Айцец пра адносіны паміж людзьмі і хрысціянскую любоў
17.06.2013 12:55

У новым запісе ў «Твітэры» 17 чэрвеня папа Францішак звяртае ўвагу на адносіны паміж людзьмі і на тое, што такое хрысціянская любоў. «Ты злуешся на кагосьці? Маліся за гэтага чалавека. Менавіта гэта хрысціянская любоў», — так гучаць словы Святога Айца.

 
Папа: няхай Касцёл заўсёды будзе месцам міласэрнасці і надзеі
16.06.2013 21:54

«Няхай Касцёл заўсёды будзе месцам міласэрнасці і надзеі, дзе кожнага вітаюць, любяць і прабачаюць», — такое пажаданне выказаў папа Францішак у сваім новым запісе ў «Твітэры», зробленым 16 чэрвеня.

 
Святы Айцец да прэм’ера Вялікабрытаніі: мэта эканомікі і палітыкі — служыць чалавецтву
16.06.2013 21:43

Святы Айцец звярнуўся да прэм’ера Вялікабрытаніі з нагоды сустрэчы краін «Вялікай васьмёркі», якая адбудзецца 17–18 чэрвеня ў ірландскім Лох-Эрн. Ліст Пантыфіка стаў адказам на зварот Дэвіда Кэмерана, накіраваны Папу 5 чэрвеня, у якім палітык акрэсліў галоўныя напрамкі старшынства Вялікабрытаніі ў «Групе васьмі».

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на XI Звычайную нядзелю, Год С
16.06.2013 15:27

16 чэрвеня 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Даруй мне, Пане, віну граху майго

 
Папа пра новага благаслаўлёнага — абаронцу яўрэяў
16.06.2013 14:39

Пра постаць Адаардо Факeрыні, італьянскага журналіста, які падчас Другой сусветнай вайны «выратаваў шматлікіх яўрэяў ад нацысцкага пераследу», нагадаў 16 чэрвеня папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі». 15 чэрвеня Адаардо Факерыні быў абвешчаны благаслаўлёным.

 
Святы Айцец прыняў прадстаўнікоў Групы сяброўства паміж Францыяй і Апостальскай Сталіцай
15.06.2013 19:17

15 чэрвеня Святы Айцец прыняў Групу сяброўства паміж Францыяй і Святым Пасадам, у якую ўваходзяць члены Сената і Нацыянальнага сходу Французскай Рэспублікі. Папа адзначыў, што нягледзячы на «розныя палітычныя пачуцці» прысутных, іх аб’ядноўвае жаданне павышаць «якасць адносін» паміж Францыяй і Апостальскай Сталіцай.

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі з нагоды заканчэння навучальнага года ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах
15.06.2013 17:30

15 чэрвеня 2013 г., Баранавічы

«Няхай будзе слова вашае “так-так”, “не-не”. А што звыш гэтага, тое ад злога».

 
Бог чакае кожнага. Гамілія на 16 чэрвеня
14.06.2013 17:41

Дарагія браты і сёстры! Напэўна, многія з нас задумваліся над сваім жыццём і, калі параўноўвалі яго з жыццём некаторых святых, на сэрцы рабілася вельмі сумна. Наколькі мы яшчэ далёкія ад тых узнёслых ідэалаў, пра якія напісана ў жыццярысах некаторых святых. І калі мы так разважаем, то ў нашым сэрцы могуць узнікнуць такія або падобныя пытанні: ці любіць Бог мяне, такога недасканалага? Ці імкнуся я да святасці? Якая павінна быць святасць у маім жыцці?

 
Святы Айцец да журналістаў: быць цвёрдымі перад крывадушнасцю і весці дыялог
14.06.2013 14:58

14 чэрвеня папа Францішак сустрэўся з супрацоўнікамі каталіцкага часопіса «La Civiltà Cattolica». Святы Айцец заклікаў журналістаў «быць цвёрдымі перад абліччам крывадушнасці» і ў той жа час «не ствараць бар’ераў».

 
<< Першая < Папярэдняя 1341 1342 1343 1344 1345 1346 1347 1348 1349 1350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1349 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.