Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папу Францішка назвалі «Чалавекам года»
11.07.2013 17:06

Італьянскі часопіс «Vanity Fair» назваў Папу Францішка «Чалавекам года». Пра гэта паведамляе ліпеньская вокладка часопіса. Зазвычай на першай вокладчы часопіс змяшчае фотаздымкі мадэляў у моднай вопрадцы.

 
Я выбіраю ўсё. Гамілія на 14 ліпеня
11.07.2013 15:17

Дарагія браты і сёстры! Шчыра вітаю вас, якія сабраліся тут у гэтай святыні, каб духоўна падрыхтавацца да падзеі, якую неўзабаве будзем перажываць. У хуткім часе мы з вамі  будзем  сустракаць рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, кармеліткі босай. Разам з вамі я таксама хачу на працягу гэтага трыдуума паразважаць на тэму святасці, наблізіць да вас асобу св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, а таксама пераказаць чарговы раз яе заклік да сучаснага чалавека, яе малую дарогу шчырага, простага даверу Богу.

 
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да першай энцыклікі Святога Айца Францішка «Lumen fidei»
10.07.2013 21:34

1. 5 ліпеня 2013 г. была абнародавана першая энцыкліка папы Францішка «Lumen fidei» – «Святло веры», падпісаная ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.

 
Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы
10.07.2013 13:48

26–28 ліпеня 2013 г. у Івянцы пройдзе ўжо ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікаў чакаюць цікавыя тэмы, дыялог з біскупамі, трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША). І гэта толькі некаторыя моманты. Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам сустрэчы можна ў праграме. Дэвіз сустрэчы: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19).

 
Папа адкрые аддзел для лячэння наркаманіі ў бальніцы Рыа-дэ-Жанэйра
09.07.2013 14:12

Падчас візіту ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі папа Францішак 24 ліпеня адкрые ў бальніцы імя св. Францішка Асізскага ў Рыа-дэ-Жанэйра новы аддзел для лячэння наркаманіі. Як паведамляе «KNA», кіраўніцтва шпіталя спадзяецца, што адкрыццё цэнтра дасць наркаманам, асабліва нарказалежным дзецям і падлеткам, надзею і другі шанс.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: cпадзяюся, што набажэнствы і сустрэчы з удзелам легата Папы прынясуць плёны
09.07.2013 09:57

Пра візіт у Беларусь папскага легата кардынала Жана-Луі Тарана і значэнне, якое меў гэты візіт для Касцёла ў Беларусі, Сatholic.by распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Падчас візіту на Лампедузу Святы Айцец узгадаў пра трагедыю эмігрантаў
08.07.2013 15:41

8 ліпеня папа Францішак падчас свайго першага афіцыйнага апостальскага візіту на востраў Лампедуза ўзначаліў на стадыёне вострава святую Імшу з удзелам тысяч мясцовых жыхароў і імігрантаў, якія прыбылі галоўным чынам з Афрыкі. Менавіта пра іх трагедыю казаў падчас гаміліі Пантыфік.

 
Гендэр як таталітарная ідэалогія
08.07.2013 12:41

Сучасны свет з кожным годам вымушаны адказваць на ўсё новыя і новыя выклікі. Мы часта чуем пра маршы за аднаполыя саюзы, барацьбу з гамафобіяй, акцыі феменістак. Але часта ведаем толькі пра вонкавае ў гэтых акцыях і маршах, не зусім паглыбляючыся ва ўнутранае. Вашай увазе прапануем інтэрв'ю часопіса «Niedziela» з кс. Дарыюшам Окам, які разважае пра ідэалогію гендэру. У чым сутнасць гэтай з'явы і якая пазіцыя Касцёла адносна яе?

 
Святы Айцец: у душпастырстве важна быць прасякнутым Хрыстовай любоўю
08.07.2013 12:07

7 ліпеня Святы Айцец Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы Імшу з удзелам семінарыстаў і навіцыяў, якія прыбылі ў Рым практычна з усяго свету з пілігрымкай у Год веры. У гаміліі Папа казаў пра радасць суцяшэння, крыж і малітву ў святарскім служэнні.

 
«Браслаў-Будслаў»: дзённік пілігрыма Людмілы Бурлевіч (заканчэнне)
08.07.2013 11:26

3 30 чэрвеня па 5 ліпеня ў Будслаў будуць крочыць пілігрымы з Браслава. Сярод іх і Людміла Бурлевіч, карэспандэнт Catholic.by. Сваімі назіраннямі, а таксама навінамі, якія адбыліся ў пілігрымцы за дзень, яна будзе дзяліцца ў сваім анлайн-дзённіку.

 
<< Першая < Папярэдняя 1341 1342 1343 1344 1345 1346 1347 1348 1349 1350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1342 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.