Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі на пачатак пілігрымкі Баранавічы — Будслаў
27.06.2013 08:40

27 чэрвеня 2013 г., касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах

 
Святы Айцец: дзяліцца дарамі сваёй душы з іншымі людзьмі
26.06.2013 14:25

Дзяліцца дарамі сваёй душы заахвоціў вернікаў Святы Айцец Францішак 26 чэрвеня ў «Твітэры». «Міласэрнасць, цярплівасць і пяшчота — вельмі прыгожыя дары. Калі яны ў вас ёсць, дзяліцеся імі з іншымі», — так гучаць словы Пантыфіка.

 
Мерапрыемствы з удзелам Папы ў Апостальскай Сталіцы ў ліпені
26.06.2013 12:51

Агульная аўдыенцыя 26 чэрвеня была апошняй перад летнім перапынкам. Аб гэтым паведаміла Прэфектура папскага дому. У тры першыя нядзелі ліпеня Святы Айцец будзе сустракацца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» (7 і 21 ліпеня на плошчы св. Пятра, 14 ліпеня ў Кастэль Гандольфа), а 22 ліпеня накіруецца ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі.

 
Свята Перамянення Пана
25.06.2013 11:49


6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана.

Хрыстус прывёў сваіх вучняў (Пятра, Якуба і Яна) на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а вопратка зрабілася асляпляльна белай. Два прарокі Старога Запавету, Майсей і Ілля, з’явіліся перад Езусам на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.

«На гары Табор Езус паказвае сваё Боскае Аблічча, напоўненае бляскам. Ён — святло свету, святло для мяне і майго жыцця. Асветленае Аблічча Хрыста ўзмацняе Апосталаў, рыхтуе іх да перажывання Яго мукі і смерці… Слава Боства асвятляе Аблічча Хрыста, калі Айцец называе Яго Сынам перад захопленымі Апосталамі, заклікае іх, каб слухалі Яго, і рыхтуе іх да перажывання з Ім балеснага моманту мукі, каб дайшлі з Ім да радасці ўваскпасення і жыцця, перамененага праз Духа Святога» (Ян Павел II).

(LB), паводле adonai.pl

 
Папа да «Яўрэйскага камітэта»: чалавецтва мае патрэбу ў нашым супольным сведчанні
24.06.2013 15:53

24 чэрвеня Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі «Яўрэйскага камітэта па міжрэлігійных кансультацыях». У ходзе сустрэчы Папа назваў іх «старэйшымі братамі», «дарагімі хрысціянскай традыцыі», і адзначыў, што ў першыя дні Пантыфікату сустракаўся з «выбітнымі постацямі яўрэйскага свету», аднак сённяшняя сустрэча стала першай магчымасцю пабачыцца з афіцыйнай групай прадстаўнікоў супольнасці.

 
Папа Францішак пра крывадушнасць і хрысціянскае сведчанне
24.06.2013 13:44

«Ці гатовы мы быць хрысціянамі пастаянна, сведчачы пра гэта словам і справай?» — з такім запісам звярнуўся Святы Айцец Францішак у «Твітэры» 24 чэрвеня.

 
Святы Айцец сустрэўся з дзецьмі, якія прынялі ўдзел у ініцыятыве «Дзіцячы цягнік»
24.06.2013 11:18

23 чэрвеня папа Францішак прывітаў дзяцей, якія прыбылі да яго з Міланa, Балонні і Фларэнцыі. «Дзіцячы цягнік» выправіла ў падарожжа Папская рада па культуры, жадаючы такім чынам дапамагчы дзецям з псіха-сацыяльнымі праблемамі знайсці шлях да сябе, іншых і акружаючага свету праз дыялог з прыгажосцю. Каля 300 дзяцей і каля 160 іх апекуноў на працягу падарожжа ўдзельнічалі ў развіваючых майстар-класах, сустрэчах і забавах.

 
Вытокі пілігрымак і санктуарыяў
24.06.2013 10:28

Летні перыяд для многіх католікаў Беларусі — час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай, якімі багаты наш край з даўніх часоў. У паломніцтвы выбіраюцца людзі розных узростаў і з рознымі малітоўнымі намерамі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
23.06.2013 16:31

23 чэрвеня 2013 г., Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля

Па прыкладзе св. Яна Хрысціцеля абвяшчаць Божую праўду і ёю жыць


Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Папа: знайшоўшы ў Езусе сэнс жыцця, не можам быць абыякавымі да пакутуючых
22.06.2013 22:52

«Калі мы знайшлі ў Езусе сэнс нашага жыцця, мы не можам быць абыякавымі да тых, хто пакутуе і сумуе», — такія словы скіраваў папа Францішак 22 чэрвеня да сваіх чытачоў у «Твітэры».

 
<< Першая < Папярэдняя 1341 1342 1343 1344 1345 1346 1347 1348 1349 1350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1346 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.