Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сустрэча Папы з архіепіскапам Кентэрберыйскім: падарожнічаць да адзінства, аб’яднаныя ў любові
14.06.2013 13:53

14 чэрвеня Святы Айцец сустрэўся з архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі. Гэта была першая сустрэча папы Францішка і новаабранага кіраўніка Англіканскай Царквы. Папа падзякаваў іерарху за малітву, якую той узнёс за Рымскага Пантыфіка падчас сваёй інаўгурацыі, і выказаў надзею, што яны абодва заўсёды будуць падтрымліваць адзін аднаго ў малітве.

 
Святы Айцец працуе над энцыклікай, прысвечанай тэме веры
13.06.2013 17:03

Год веры завершыцца выданнем энцыклікі, прысвечанай тэме веры, значную частку якой падрыхтаваў Бэнэдыкт XVI. Пра гэта расказаў папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі Звычайнай рады Генеральнага сакратарыяту Сіноду Біскупаў 13 чэрвеня.

 
Святы Томас Мор, мучанік
13.06.2013 15:19

Томас Мор быў вядомым ва ўсёй Еўропе гуманістам.

Ён нарадзіўся ў Лондане 7 лютага 1478 года ў багатай мяшчанскай сям’і, вывучаў гуманітарныя навукі ў Оксфардзе, але бацька намовіў яго вывучаць права. Томас Мор быў добрым адвакатам, а потым паслом у парламенце. Чатыры гады прабыў у законе картузаў, але зразумеў, што гэта не яго дарога, і стварыў сям’ю. З 1510 года быў суддзёй.

У 1521 годзе кароль Генрых VIII надаў Томасу Мору шляхецкую годнасць і зрабіў яго канцлерам. Калі кароль назваў сябе кіраўніком Касцёла ў Англіі, Томас Мор выказаў сваё незадавальненне і адмовіўся ад гэтай функцыі. Ён не прыняў удзел у цырымоніі шлюбу караля з Аннай Балейн і не прысягнуў каралю, як кіраўніку Касцёла, застаючыся верным Рымскаму Папу. Яго прызналі здрайнікам і арыштавалі ў 1535 годзе.

Апошнія хвіліны жыцця Томас Мор правёў у вязніцы Таўэр. Перад выкананнем прысуду на эшафоце ён прамовіў такія словы: «Калі я займаў пасаду канцлера, ты, кароль, прасіў мяне, каб я найперш слухаў Бога, а потым цябе, сёння я гіну за тое, што я найперш слухаў Бога, а потым цябе…»

Томас Мор быў кананізаваны папам Піем XI у 1935 годзе і лічыцца заступнікам палітыкаў, а таксама ўсіх тых, хто выконвае абавязкі перад грамадствам.

Успамін: 22 чэрвеня
Паводле deon.pl, (LB)

Разважанні пра святога можна пачытаць таксама тут >>>

 
Байкеры прымуць удзел у нядзельнай малітве з Папам
13.06.2013 14:52

16 чэрвеня байкеры з Еўропы і ўсяго свету прымуць удзел у нядзельнай малітве «Анёл Панскі» са Святым Айцом. Прыхільнікі матацыклаў «Harley Davidson» адзначаюць сёлета 110-годдзе існавання маркі і з гэтай нагоды прыбылі ў Рым.

 
Святы Айцец: евангелізацыя павінна суправаджацца простым стылем жыцця, малітвай і любоўю да ўсіх
13.06.2013 13:41

13 чэрвеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў ХІІІ Звычайнай рады Генеральнага сакратарыяту Сіноду Біскупаў. Падчас сустрэчы, між іншым, Папа звярнуў увагу, што абвяшчэнне Евангелля павінна суправаджацца простым стылем жыцця, духам малітвы і любоўю да ўсіх, асабліва да самых малых і бедных.

 
Глядзі, вучыся, жыві!
13.06.2013 12:05

Створаныя, каб гарэць і свяціць, адораныя энергіяй, здольнасцямі, унутранай сілай, якая рухае нас наперад і шукае накірунак, — што мы паспяваем за зямное жыццё? Адольваем цяжкасці, перасоўваем горы працы, правальваемся, узнімаемся ўгору, дзякуем за сяброў, але ці не ахоплівае нарэшце адчуванне, што ходзім па замкнутым коле? Нехта заўважыў, што людзі ўвесь час складаюць з тых самых кубікаў розныя пірамідкі, змяняюць канфігурацыю і лічаць навіной. Нешта ў глыбіні душы падказвае, што не так усё безнадзейна.

 
Святы Айцец пра небяспеку замены Бога ідаламі
12.06.2013 13:31

У новым запісе ў «Твітэры» 12 чэрвеня Святы Айцец нагадаў пра тое, наколькі небяспечна ставіць на месца Бога ідалаў. «З колькімі відамі маральнай і матэрыяльнай беднасці мы сутыкаемся сёння ў выніку таго, што адмаўляем Бога і ставім шматлікіх ідалаў на Яго месца!» — так гучаць словы Пантыфіка.

 
Папа Францішак заклікаў да супрацьдзеяння эксплуатацыі дзяцей
12.06.2013 12:21

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 чэрвеня папа Францішак нагадаў, што сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай, прысвечаны ў гэтым годзе супрацьдзеянню эксплуатацыі дзяцей у якасці хатняй прыслугі. Папа назваў эксплуатацыю дзяцей «сумным феноменам, які ўсё больш распаўсюджваецца, асабліва ў бедных краінах».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». На што абапіраецца вера Касцёла ў існаванне чыстца?
12.06.2013 11:23

Для многіх людзей застаецца загадкай навучанне Каталіцкага Касцёла пра чысцец. Часта ўзнікаюць пытанні, што гэта такое і адкуль паходзяць веды пра яго існаванне. Адны лічаць чысцец асобным месцам, на падабенства таго, якое прадставіў у сваёй «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры, другія лічаць яго праклёнам ці пакараннем, трэція бачаць у ім усяго толькі неабгрунтаваную выдумку, падставаў для якой у Святым Пісанні няма.

 
Папа скіраваў аўдыёпасланне да сляпых і людзей са слабым зрокам
11.06.2013 15:56

11 чэрвеня папа Францішак звярнуўся да сляпых і асобаў з аслабленым зрокам. Пантыфік скіраваў аўдыёпасланне да ўдзельнікаў летніка, арганізаванага ў мястэчку Тырэнія Італьянскім аб’яднаннем сляпых і людзей са слабым зрокам.

 
<< Першая < Папярэдняя 1341 1342 1343 1344 1345 1346 1347 1348 1349 1350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1350 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.