Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Павел Левушкан. Будущее католических масс-медиа в цифровую эпоху
31.08.2012 00:00

Даклад Павла Левушкана, на I Кангрэсе каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі «Католікі — мы тут ёсць»

 
Алена Кулыгіна пра крокі ўзаемапаразумення Касцёла і СМІ
30.08.2012 10:13

Адным з гасцей і экспертаў на Першым кангрэсе каталіцкіх СМІ Беларусі стала Алена Кулыгіна, рэдактар Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны, прэс-сакратар паломніцкага цэнтра «Рафаіл», сааўтар кнігі «Царква і СМІ: 7 крокаў да ўзаемаразумення». Акурат пра гэтыя «крокі» і пра тое, як Касцёл павінен супрацоўнічаць са СМІ мы і вырашылі паразмаўляць са спадарыняй Аленай.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці ёсць доказы неўваскрасення Езуса?
29.08.2012 15:31

Вечарам 30 сакавіка 1980 г. у супрацоўніка іерусалімскага Музея Ракфелера прафесара Юзафа Гата зазваніў тэлефон. «Прафесар, прыязджайце хутчэй, мы наткнуліся на старажытную магілу!» — паведаміў голас у слухаўцы.

 
Папа да міністрантаў з Францыі: маеце цудоўную магчымасць узрастаць у сяброўстве з Езусам
29.08.2012 14:22

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 29 жніўня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітаў групу французскіх міністрантаў, якія разам са сваімі душпастырамі прыбылі ў Рым, каб пазнаёміцца з вялікай хрысціянскай спадчынай Вечнага горада і памаліцца каля магіл святых апосталаў. Звяртаючыся да міністрантаў, Папа заклікаў іх усведамляць важнасць служэння, якое яны здзяйсняюць у Касцёле.

 
Бэнэдыкт XVI спачувае ахвярам трагедыі ў Венесуэле
28.08.2012 16:04

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI спачувае ахвярам трагедыі на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Венесуэле, у выніку якой загінулі 39 чалавек. У тэлеграме, скіраванай на імя старшыні епіскапату гэтай краіны арцыбіскупа Дыега Санчаса, Папа адзначыў, што моліцца аб вечным супакоі для памерлых і выказвае сваю блізкасць параненым і членам сем’яў загінуўшых.

 
Сузалежнасць — нябачны забойца
28.08.2012 12:00

Магчыма, вы нават не здагадваецеся, што хімічная залежнасць — гэта хвароба. На яе хварэюць як мужчыны, так і жанчыны, падлеткі і пенсіянеры. Яна знішчае здароўе не толькі бедных або сярэдніх слаёў насельніцтва, але і багатых. Яна мае мноства імёнаў, такіх як: алкагалізм, наркаманія, таксікаманія і іншыя.

 
Папа размаўляў з прэм’ерам Італіі пра сітуацыю ў Еўропе
28.08.2012 10:57

27 жніўня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі Марыё Монці. Галоўнай тэмай размоваў была сітуацыя ў Еўропе.

 
Прэс-сакратар Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы: я ўражаны тым, што зроблена Каталіцкім Касцёлам у Беларусі за апошнія дваццаць гадоў
27.08.2012 16:57

Спадар Цьеры Бонавентура, вывучаючы замежныя мовы, нават не думаў, што яны яму так спатрэбяцца. Акрамя родных французскай і італьянскай моў, ён валодае англійскай і нямецкай, разумее турэцкую, лацінскую і грэчаскую. У бліжэйшых планах — вывучыць рускую і кітайскую. Вось ужо сем гадоў Цьеры Бонавентура працуе прэс-сакратаром Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (ССЕЕ). Пра сваю працу, кантакты са свецкімі журналістамі і ўражанні ад Беларусі спадар Цьеры распавёў для Сatholic.by.

 
Прэзентацыя прэс-сакратара епіскапату Польшчы кс. Юзафа Клёха на І Кангрэсе каталіцкіх СМІ ў Беларусі
27.08.2012 16:54

Сардэчна вітаю ўсіх удзельнікаў кангрэса ў Гродне. Мне вельмі прыемна, што мяне запрасілі. Прашу прабачэння, што не магу прысутнічаць, таму што якраз у гэты час, калі праходзіць кангрэс, адбываецца таксама і канферэнцыя дыяцэзіяльных біскупаў на Яснай Гары. Таму давайце зробім такім чынам: пры дапамозе камеры, запісу і прэзентацыі я прысутнічаю тут сярод вас. Віншую з тым, што гэты кангрэс ёсць, што ён з’яўляецца такім першым крокам. Кланяюся і перадаю словы павагі ўсім духоўным асобам, свецкім і проста ўсім вам, хто сабраўся на гэтым кангрэсе.

 
Відэазварот прэс-сакратара Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыка Ламбардзі SI да ўдзельнікаў І Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Беларусі
27.08.2012 14:34

Дарагія ўдзельнікі І Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Беларусі! Вітаю ўсіх вас. Ваша сустрэча вельмі важная, бо прысутнасць у свеце камунікацыі стала ўсё больш неабходнай, з улікам узрастаючай ролі, якую СМІ адыгрываюць у нашых грамадствах і ў фарміраванні мыслення людзей, асабліва маладога пакалення.

 
<< Першая < Папярэдняя 1441 1442 1443 1444 1445 1446 1447 1448 1449 1450 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1441 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.