Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Шукайце найперш Божага Валадарства. Размова пра асаблівасці ўніяцкай пілігрымкі «Віцебск–Полацк»
10.07.2012 14:34

11 ліпеня распачынаецца XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка «Віцебск–Полацк»  па шляхах мучаніка Язафата Кунцэвіча — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці полацкіх пакутнікаў манахаў базыльянаў. Пра асаблівасці пілігрымкі чытайце ў інтэрв’ю з а. Андрэем Буйнічам.

 
Касцёл адзначыў Марскую нядзелю
10.07.2012 11:38

У другую нядзелю ліпеня Каталіцкі Касцёл адзначыў так званы Дзень мора (марскую нядзелю), у які асаблівай малітвай ахінае працаўнікоў мора. Марское душпастырства было арганізавана невялікай групай людзей у Глазго (Вялікабрытанія) 3 кастрычніка 1920 г., каб духоўна і матэрыяльна дапамагчы католікам, якія працуюць на моры. А сам дзень святкуецца з 1975 г.

 
«L’Osservatore Romano» пра кнігу арцыбіскупа Гуджэроцці
10.07.2012 10:41

У італьянскіх кнігарнях з’явілася кніга арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, цяперашняга Апостальскага нунцыя ў РБ «Каўказ і наваколлі. Падарожжа да хрысціянства на памежжы». Раней іерарх прадстаўляў Ватыкан у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай 2012 года
09.07.2012 14:14


Імша апоўначы

Калі Бог з намі, хто супраць нас!

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, шанавальнікі Маці Божай Будслаўскай.

1. Час бяжыць хутка, і з кожным днём мы набліжаемся да юбілею 400-годдзя прыбыцця цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай на гэтае святое месца і гэтым самым нараджэння будслаўскага санктуарыя. Сёлетнія ўрачыстасці з’яўляюцца апошнімі ў трохгадовым цыкле падрыхтоўкі да гэтага юбілею, які будзем адзначаць у будучым годзе. Дэвіз сёлетняга будслаўскага фэсту — «Марыя — Маці Збаўцы».

 
Айцец Квяцінскі: грэх аднаго чалавека ўплывае на ўсё грамадства
07.07.2012 01:46

Ці ўсё мы ведаем пра грэх і яго наступствы? Ці задумваемся, што нават прыватны грэх уплывае на грамадства, а можа, нават на гісторыю? Пра грахоўную прыроду чалавека і Божую выратавальную моц апавядае а. Андрэй Квяцінскі OFMCap.

 
Біскуп Клеменс Піккель: запрашэнне ў Будслаў – сапраўдны падарунак
06.07.2012 19:45

Апошнія 22 гады ў пачатку ліпеня Будслаў прымае вялікае мноства пілігрымаў. Нібы ўвесь Касцёл у Беларусі канцэнтруецца ў гэтым месцы, якое славіцца цудоўным абразом Маці Божай. А вось у Расіі вернікам не так проста сабрацца ў адным месцы на малітву – такія вялікія абшары гэтай краіны. “Людзі перажываюць гэтую адзіноту”, – сцвярджае біскуп Клеменс Піккель, ардынарый дыяцэзіі Св. Клімента ў Саратаве.

 
Ахінаючая любоў
06.07.2012 18:24

Так дзіўна, што не можаш дапамагчы тым, каго любіш… Дзіўна незразумела цяжка… Чаму мая любоў, такая сапраўдная, вялікая, здаецца, усемагутная, ніяк не можа ўратаваць ад болю любімых людзей?

 
Ксёндз Вячаслаў Барок: жаданне пілігрымаваць закладзена ў сэрцы чалавека
06.07.2012 15:57

Урачыстасці ў Будславе распачынаюцца прыходам пешых пілігрымак. Гледзячы на сотні пілігрымаў, узнікае пытанне: а што кліча іх у такі далёкі і ахвярны шлях? Адкуль узнікла традыцыя пілігрымавання? На гэтыя і іншыя пытанні мы папрасілі паразважаць каардынатара пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі кс. Вячаслава Барка.

 
Слова Жыцця на лiпень 2012
05.07.2012 10:30

Прэзентацыя >>> 

«Бо хто мае, таму дадзена будзе, і атрымае ўдосталь, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае» (Mц 13,12).

 
Правінцыял кармэлітаў босых а. Раман Хэрнога: асвячоная капліца дасць пачатак новаму развіццю супольнасці кармэлітаў у Беларусі
04.07.2012 16:57

Больш за 50 правінцый ордэну кармэлітаў босых налічваецца сёння па ўсім свеце. Касцёлы і кляштары ў Беларусі, якімі апякуюцца айцы кармэліты, структурна належаць да правінцыі Варшаўскай у Польшчы. Айцец Раман-Ян Хэрнога OCD, правінцыял Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, прыехаў у Беларусь на асвячэнне новай кармэліцкай капліцы ў парафіі Божага Цела ў Мінску. У інтэрв’ю Catholic.by законнік расказаў, якое значэнне мае новая капліца для кармэліцкай супольнасці ў Беларусі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1441 1442 1443 1444 1445 1446 1447 1448 1449 1450 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1449 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.