26 ліпеня 2012 г. Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў індыйскага святара і спецыяліста ў кананічным праве кс. прэлата Пола Пэлэта новым кіраўніком аддзела па пытаннях прызнання несапраўднасці і недапоўненасці сужэнстваў і прычынаў несапраўднасці пасвячэнняў пры Трыбунале Рымскай Роты — вышэйшай апеляцыйнай судовай установай Каталіцкага Касцёла.
Пасля саміх сужонкаў цешча з’яўляецца, здаецца, самым папулярным персанажам анекдотаў і гісторый аб сямейным жыцці. Трэба прызнаць, што з яе з’яўленнем такія гісторыі сталі набываць характар «чорнага гумару»: цешча, як можа, атручвае жыццё сужонкам, падкідваючы ім у суп бітае шкло, адмываючы ад каструлек тэфлонавае покрыва ці прынамсі загадваючы пахаваць сябе ў Крамлёўскім муры.
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў. У гэты дзень у каталіцкіх святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага памочніка сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Ім пасля кс. Масіма Чэнчы, які памёр у маі гэтага года, стаў польскі законнік кс. Тадэвуш Войда.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая праходзіць у італьянскім Асізі на тэму «У слуханні Бога — на старонках гісторыі: свецкасць прамаўляе да кансэкраванасці».
Апостал Якуб, празваны Большым або Старэйшым, быў сынам рыбака Завядзея і Саламеі, братам Яна Багаслова. Падчас занятку рыбнай лоўляй Якуб і яго малодшы брат былі пакліканы Панам. З гэтага часу браты ўжо ніколі не адыходзілі ад Хрыста. Абодва яны былі залічаны да ліку дванаццаці апосталаў.
21 ліпеня 2012 г., пінская катэдра
Вялікая колькасць біскупаў змянілася за ўсю гісторыю на пасадзе Апостальскай Сталіцы. Паходзілі яны з розных народаў і сацыяльных групаў. Але калі паспрабаваць знайсці адну агульную рысу, якая б іх усіх аб’ядноўвала і адначасова адрознівала ад біскупаў іншых сталіц Касцёла, то гэта — свядомасць сваёй адказнасці за Паўсюдны Касцёл і Божай дапамогі ў выкананні гэтага паклікання.
22 ліпеня 2012 г., мінскі архікатэдральны касцёл«Пан — пастыр мой, не буду мець нястачы» Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
«...пашлі мяне ў Юдэю, у горад грабніц айцоў маіх, каб я адбудаваў яго» (Нм 2, 1–8). Так Нээмія просіць Артаксэркса — караля Персіі — даць яму паўнамоцтвы намесніка ў Ерузалеме.