9 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень карэнных народаў свету. Менавіта ў гэты дзень у 1992 г. адбылося першае пасяджэнне Працоўнай групы па карэнных народах Падкамісіі па падтрымцы і абароне правоў чалавека. Міжнародны дзень карэнных народаў свету — нагода, каб ацаніць культуры карэнных народаў і ўклад, які яны ўносяць у сям’ю народаў свету.
У 1929 г. Апостальская Сталіца падпісала Латэранскія пагадненні і канкардат з Італіяй. Дакументы пацвярджалі незалежнасць і суверэнітэт Святога Пасаду і абвяшчалі аб з’яўленні новай дзяржавы — Ватыкана. Акрамя таго, Апостальская Сталіца атрымала вялікія грошы ў якасці кампенсацыі за анэксію Папскай дзяржавы Італіяй у 1870 г.
Да дабрачыннага ўдзелу ў нацыянальным зборы ахвяраванняў для бедных заахвоціў аргенцінскіх католікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Акцыя пройдзе ў краіне 9 верасня ўжо ў 43-і раз.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Карла Альберта Андэрсана, Вярхоўнага Рыцара аб’яднання «Рыцары Калумба» з нагоды 130-га з’езду гэтай найбуйнейшай супольнасці свецкіх католікаў. Форум на тэму «Абвяшчайце аб свабодзе па ўсёй зямлі» пройдзе ў амерыканскім Анахайме 7–9 жніўня.
Вам бывае страшна нешта згубіць? Мне — так. Пачуццё бывае ірацыянальным, балючым, а праз нейкі час — недарэчным і смешным. І праблема не ў тым, што страхі могуць быць надуманымі, і нават не ў тым, што баішся згубіць тое, што табе і не належала — гэта можна заўважыць і зразумець. Бяда, калі баішся недаатрымаць, шкадуючы сябе з усіх сіл. Як заўважыць, што насамрэч гэта не страта, а выбаўленне?
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI дзякаваў 3 жніўня вечарам сваім землякам з Баварыі за канцэрт традыцыйнага фальклору, які прайшоў на падворку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа. Папа ўсклікнуў па-баварску: «Vergelt’s Gott» («заплаці, Божа»).
У V стагоддзі пасад Апостальскай Сталіцы заняў св. Леў І Вялікі — выдатны тэолаг і мудры пастыр — першы Доктар Касцёла на рымскай катэдры. Яго заслугай з’яўляецца, між іншым, і тое, што ён выклаў перанятую ад сваіх папярэднікаў самасвядомасць біскупаў Рыма у выглядзе стройнага тэалагічнага навучання.
3 жніўня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на святкаванне 25-й гадавіны міжрэлігійнай малітвы за мір на японскай гары Хэй-дзан. У тэлеграме на імя Каюн Ханга, Вярхоўнага Патрыярха будысцкай школы Тэндай, Папа прывітаў рэлігійных лідэраў, якія сабраліся ў гадавіну правядзення сустрэчы, што прайшла ў духу гістарычнай сустрэчы ў Асізі ў 1986 г.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI завяршыў напісанне трэцяга тома сваёй трылогіі «Езус з Назарэту». Аб гэтым паведаміла 2 жніўня Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
У рамках Года веры Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае намер апублікаваць сваю чацвёртую энцыкліку. Аб гэтым паведаміў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Як падкрэсліў іерарх, пасля разважання на тэмы любові — «Deus caritas est» і «Caritas in veritate» і надзеі — «Spe salvi» Святы Айцец жадае прысвяціць наступны дакумент тэме веры, такім чынам завяршаючы трылогію аб тэалагічных цнотах.