Згубленае, як знойдзеш... |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
07.08.2012 10:29 |
Або ці можна ўкрадзенае аддаць без болю? Прысвойваць лёгка (нават пазычаць — і то прыемна), а вярнуць — нібы ад сэрца адрываеш. Прыкладаў процьма. А як было ізраільцянам шкада Егіпта, адкуль Бог іх вывеў. Столькі там ужо нажылі, набудавалі... Усё згубілі ў гэтай пустэльні... Можа вярнуцца...» Бывае, сэрцам прырасцеш так, што сваіх сіл не хопіць нават на «падумаць аддаць», не тое, што «згубіць». Таму заўсёды так актуальны заклік «Не бойцеся!..» Пачынаць толькі цяжка, бо з сябе. І без Божай дапамогі ўвогуле немагчыма — ні ўбачыць, што ўсё патрэбнае дадзена табе, ні зразумець, што згубіць кайданы — гэта свабода, ні ўзрадавацца, што любоў у чарговы раз аказалася мацней за страх. Тэрэса Клімовіч |