Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Слова Жыцця на жнiвень 2012
01.08.2012 11:52

Прэзентацыя на жнівень >>>

Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрокся б ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах (Мц 10,32-33).

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як Ватыканскі банк быў уцягнуты ў фінансавыя інтрыгі?
01.08.2012 11:42

Напэўна, самым гучным здарэннем канца ХХ ст., якое цёмнай плямай лягло на Каталіцкі Касцёл, стала праблема, звязаная з дзейнасцю Інстытута рэлігійных спраў, больш вядомага як Ватыканскі банк. У выніку некампетэнтнасці і няўважлівасці яго тагачаснага кіраўніцтва Ватыкан быў уцягнуты ў шэраг фінансавых авантур, выбрацца з якіх каштавала вялікіх намаганняў.

 
Камп’ютарная эра: магчымасці і адказнасць
31.07.2012 12:35

Адным з найвялікшых дасягненняў апошняга часу, безумоўна, з’яўляецца камп’ютар, а таксама ўся «інфраструктура», створаная на яго падставе. Найбольш вядомы кампанент гэтай «інфраструктуры» — сусветная сетка Інтэрнэт. Людзі хутка заўважылі патэнцыял камп’ютара і яго магчымасці, якія можна выкарыстоўваць у розных галінах дзейнасці чалавека: прамысловасці, гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, адпачынку.

 
Новыя прызначэнні ў Ватыкане
30.07.2012 14:34

28 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў некалькі важных намінацый у Рымскай Курыі. Папа прызначыў арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла, і арцыбіскупа Зыгмунда Зімоўскага, старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, членамі Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

 
Бэнэдыкт XVI папрасіў дапамогі для сірыйцаў
30.07.2012 13:52

Гуманітарнай дапамогі для сірыйцаў папрасіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 29 ліпеня 2012 г. у Кастэль Гандольфа. Папа яшчэ раз заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту на аснове дыялога і прымірэння, падкрэсліўшы, што з трывогай сочыць за трагічнымі падзеямі і эскалацыяй насілля ў краіне, «сумным вынікам якіх з’яўляюцца забітыя і параненыя» і велізарная колькасць бежанцаў у суседнія краіны.

 
Акт прысвячэння моладзі Беззаганнаму Сэрцу Марыі падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
29.07.2012 11:36


29 ліпеня 2012 г.

Святая Тройца: Бог Айцец, які выбраў Марыю сваёй дачкой; Бог Сын, які адарыў Яе ласкай стаць сваёй Маці; Бог Дух Святы, які ўчыніў Яе сваёй святыняй, мы верым у Цябе, кланяемся Табе, давяраем Табе, на Цябе ўскладаем сваю надзею і любім Цябе.

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
29.07.2012 10:42

29 ліпеня 2012 г.

Святы Максімільян Кольбэ — прыклад рыцара Евангелля для сучаснага чалавека

Дарагая моладзь!

 
Айцец Васіль Ягораў пра акцыю ў абарону жыцця «Ад акіяну да акіяну»
28.07.2012 19:05

У межах Міжнароднай кампаніі «Ад акіяну да акіяну» ў абарону жыцця на Малітоўную сустрэчу моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянец завітала копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. Дагэтуль пабывала яна ў 16 гарадах Беларусі, а ў цэлым аўтапрабег ахопіць 23 краіны. Пра акцыю чытачам Catholic.by распавядае а. Васіль Ягораў, супрацоўнік дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

 
Прывітанне Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам копіі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
27.07.2012 13:19
27 ліпеня 2012 г., Івянец

«Вітай, Марыя, поўная ласкі!»

Гэтымі словамі св. Арханёла Габрыэля са сцэны Звеставання мы вітаем цябе, Божая Маці, падчас чарговай Малітоўнай сустрэчы моладзі, прысвечанай новай евангелізацыі, дэвіз якой: «Я — рыцар Евангелля».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як нарадзілася «чорная легенда» пра Пія XII?
27.07.2012 01:14

25 студзеня 2007 г. нью-ёркскае выданне «National Review» апублікавала артыкул генерала Іона Міхая Пачэпы, сакрэтнага агента самага высокага рангу з тых, якія здолелі ўцячы з савецкага лагера. Сёння ён з’яўляецца грамадзянінам Злучаных Штатаў, але да канца 1978 г. быў генералам румынскага камітэта дзяржбяспекі «Securitate».

 
<< Першая < Папярэдняя 1441 1442 1443 1444 1445 1446 1447 1448 1449 1450 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1446 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.