Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ксёндз Юзаф Клёх: каталіцкія СМІ не павінны пазбягаць ніякіх тэм
17.08.2012 10:52

Адным са спікераў кангрэса каталіцкіх СМІ ў Гродне, які адбудзецца 24–26 жніўня, стане кс. доктар Юзаф Клёх, прэс-сакратар епіскапату Польшчы. З ім мы вырашылі паразмаўляць пра развіццё, ролю каталіцкіх СМІ Польшчы і іншых краін, а таксама іх недахопы і праблемы.

 
Дзеці ў Касцёле. Пытанні і адказы
16.08.2012 09:48

«Дазвольце дзецям прыходзіць да мяне» — гэтыя словы Хрыста ўзгадваю заўсёды, калі дзеці на Імшы пачынаюць весці сябе крыху гучней, чым хацелася б. Але ж няправільна думаць, што дзеці, якія прыходзілі да Хрыста, былі маўклівымі і ціхімі — гэта ўвогуле нехарактэрна для большасці дзяцей.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Што такое іспанская інквізіцыя?
15.08.2012 11:52

Самым цёмным і спрэчным перыядам у гісторыі Касцёла прынята лічыць час дзейнасці інквізіцыі. Але нямногія ведаюць, што гэтым тэрмінам акрэсліваўся не адзін і той жа інстытут. На працягу сярэднявечча дзейнічала Папская і свецкая інквізіцыі, які адрозніваліся паміж сабой. Папская інквізіцыя мела справы з ерасямі. Яшчэ адзін інстытут — Рымская інквізіцыя — клапаціўся аб захаванні правільнасці, артадаксальнасці каталіцкай веры.

 
Усмешка св. Максімільяна
14.08.2012 16:28

Айцец Максімільян Кольбэ ніколі не быў гумарыстам або жартаўніком, аднак пачуццё гумару ў яго было. Тыя, хто ведаў яго асабіста, узгадваюць яго мілую, дабрадушную ўсмешку. Выраз яго твару быў экранам, на якім адбівалася францішканская душа, напоўненая Богам. Усміхацца да Бога, людзей і свету было закладзена ў традыцыі францішканскага закону, у той жа самы час імкнучыся, каб усміхнуліся і яны.

 
15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
14.08.2012 11:43

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, з’явілася ў V ст. Праўда, Новы Запавет не згадвае аб апошніх днях жыцця, смерці і аб Унебаўзяцці Панны Марыі. Не існуе яе гробу або рэліквій, а асоба Маці Божай не звязваецца ні з якім канкрэтным месцам.

 
Папа падчас канцэрта ў Кастэль Гандольфа: адкрытасць на прыгажосць Бога матывуе да добрых справаў
13.08.2012 12:01

Адкрытасць на прыгажосць Бога дае чалавеку супакой і матывуе яго да многіх высакародных справаў. Аб гэтым казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне канцэрта, які адбыўся вечарам 11 жніўня ў Кастэль Гандольфа. Перад Папам выступіў знакаміты нямецкі віяланчэліст Томас Бэкман і хор.

 
11 жніўня — свята працаўнікоў тэлебачання
10.08.2012 11:19

11 жніўня ўспамін сваёй апякункі, св. Клары, адзначаюць працаўнікі тэлебачання. Сёлета спаўняецца таксама 800 гадоў Ордэну Убогіх Сясцёр, заснаванаму святой.

 
Біскуп пра цікавыя моманты адпачынку Святога Айца
10.08.2012 10:59

Пастыр дыяцэзіі Альбана, на тэрыторыі якой знаходзіцца папская летняя рэзідэнцыя, біскуп Марцэл Семерара прызнаўся, што ў перыяд свайго знаходжання ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец мае час для ўсіх і для сябе. Іерарх распавёў, што ў мінулую нядзелю быў выпадак, калі група італьянскіх семінарыстаў спявала каля Апостальскага палаца, Папа пачуў гэта, выйшаў да іх і заспяваў разам з імі.

 
«І будуць двое адно»: пачуцці згаслі! Што далей?
10.08.2012 10:28

Гэтай размовай я хацела б пачаць гутарку аб крызісах сямейнага жыцця. Напэўна, вы, шаноўныя чытачы, ужо нешта чулі аб гэтай з’яве: напрыклад, што крызісаў на працягу шлюбу некалькі, што здараюцца яны прыкладна ў адны і тыя ж перыяды ў розных сем’ях, а таксама тое, што крызіс — гэта той час, калі сям’ю спасцігаюць нейкія клопаты, турботы, а таму, на жаль, павялічваецца рызыка сямейных спрэчак, скандалаў, непаразумення і нават разводаў.

 
Аўдыёперадачы
09.08.2012 13:41

1.«Слова да вернікаў» — пад такой назвай на Віцебскім абласным радыё выходзіць каталіцкая перадача, якую вядзе дыякан Валерый Марціноўскі.

Перадачу можна пачуць кожную пятніцу ў прамежак часу паміж 18.30–19.00 на наступных хвалях:

  • Віцебск —70.67 FM   100.5
  • Ушачы —  72.65 FM   106.7
  • Браслаў — 69.08 FM   105.7
  • Орша — 67.85 FM   107.0
  • Асвея — 103.5 FM
  • Бычыха — 101.0 FM
  • Відзы — 72.80 FM

 
2. «Голас Евангелля» для жыхароў Гродзенскай вобласці вядуць кс. Павел Салабуда і кс. Ян Раманоўскі. Перадача ідзе ў кожную нядзелю і распачынаецца а 8-й гадзіне (падчас рэгіянальнай інфармацыйнай службы).

Пачуць яе можна на наступных хвалях:

  • Гродна — 103, 0 FM
  • Свіслач — 105,9 FM.
 
<< Першая < Папярэдняя 1441 1442 1443 1444 1445 1446 1447 1448 1449 1450 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1444 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.