Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«100 пытанняў—100 адказаў». Чаму зніклі тампліеры?
04.07.2012 15:25

На світанку 13 кастрычніка 1307 г. сакрэтная паліцыя французскага караля Філіпа IV Прыгожага правяла аперацыю, якую можна параўнаць з дзейнасцю спецслужбаў таталітарных рэжымаў ХХ ст. За адну ноч ва ўсёй Францыі былі арыштаваны амаль усе да аднаго члены манаскага рыцарскага ордэна тампліераў.

 
Вядома праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Ліван
04.07.2012 13:01

У Ватыкане была абнародавана праграма вераснёўскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван, падчас якога будзе падпісаны і афіцыйна прэзентаваны Апостальскі зварот па выніках Сінода Біскупаў па Блізкім Усходзе.

 
У Ватыкане абнародавалі тэксты цэлебрацыі некаторых сакрамэнтаў для былых англіканаў
04.07.2012 12:34

Апостальская Сталіца абнародавала выданні двух першых літургічных абрадаў для былых англіканаў — пахавання і сакрамэнту сужэнства. Гэта англіканскія тэксты, якія цяпер узбагачаюць літургію Каталіцкага Касцёла.

 
Бэнэдыкт XVI адклікаў Мітрапаліта Трнавы ў Славакіі
03.07.2012 12:02

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зняў з пасады Мітрапаліта Трнавы (Славакія) арцыбіскупа Рабэрта Безака. Такое рашэнне было прынята пасля апостальскай візітацыі ў студзені гг. на прадмет кадравай палітыкі мітрапаліта, стану духавенства і кіравання касцёльнай маёмасцю.

 
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
03.07.2012 10:28

Мінск, 3 ліпеня 2012 года

Паведамленне Апосталькай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, зацвердзіў перавод шаноўнага кс. прэлата Крыспіна Дубеля (Kryspin Dubiel), да гэтага часу сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Апостальскую Нунцыятуру ў Рэспубліцы Калумбія. Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI зацвердзіў перавод на службу ў Апостальскую Нунцыятуру ў Рэспубліцы Беларусь шаноўнага святара Філіппо Чампанэлі (Filippo Ciampanelli) з дыяцэзіі Навара (Італія).
 
У Папы распачынаецца летні адпачынак
02.07.2012 16:18

У ліпені не будзе папскіх аўдыенцый. 3 ліпеня Пантыфік накіруецца ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа. Падчас свайго знаходжання тут Святы Айцец звычайна працуе над сваімі кнігамі і дакументамі, сустракаецца са шматлікімі гасцямі.

 
Бэнэдыкт XVI пра аздараўленне цела і душы
02.07.2012 16:12

У нядзелю 1 ліпеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на плошчу Святога Пятра, каб прыняць удзел у традыцыйнай нядзельнай малітве «Анёл Панскі». У прамове перад малітвай Святы Айцец паразважаў над фрагментам Евангелля, прадстаўленым на гэтую нядзелю евангелістам Маркам.

 
Прызначаны новы прэфект Кангрэгацыі Веравучэння
02.07.2012 15:17

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Уільяма Левады з пасады прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, кіраўніка Камісіі «Ecclesia Dei», Папскай біблійнай камісіі і Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Адстаўка іерарха звязана з дасягненнем пенсійнага ўзросту.

 
Прамова намесніка міністра замежных спраў РБ Алены Купчыной на прыёме ў гонар Бэнэдыкта XVI
02.07.2012 14:34

Ваша Эксцэленцыя, паважаныя прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, Праваслаўнай Царквы, шаноўнае спадарства.

 
Прамова Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас прыёма ў гонар Бэнэдыкта XVI
02.07.2012 14:29

Шаноўная спадарыня Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паважаныя прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дастойныя біскупы Рыма-каталіцкага Касцёла, шаноўныя прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, вялебныя дэлегаты Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, дарагія святары, паважаныя сёстры, шаноўнае спадарства!

 
<< Першая < Папярэдняя 1441 1442 1443 1444 1445 1446 1447 1448 1449 1450 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1450 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.