Увечары 30 снежня 2016 года ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi i святога Станiслава ў Магiлёве адбылася святая Iмша ў гонар свята Святой Сям’і.
«Большы з вас няхай будзе слугою для вас».
30 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама падчас Імшы прысутныя сем'і аднавілі сужэнскія абяцанні.
Так званае Новае крыло ў комплексе Ватыканскіх музэяў утрымлівае вельмі багатую калекцыю старажытнарымскага мастацтва, найперш — скульптурнага.
31 снежня, у апошні вечар года, у мінскай архікатэдры па традыцыі адбылася святая Імша. Падчас эўхарыстычнай літургіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прысутныя дзякавалі Богу за адыходзячы год і прасілі благаслаўлення на новы.
Уяві, што Езус размаўляе са сваімі 72 вучнямі. Яны сядзяць на пагорку. Паглядзі на іх. Што такога незвычайнага вучні бачаць у Езусе? Чым Ён іх натхняе ісці за Ім? Паспрабуй убачыць, як Ён апрануты... як Ён трымае сябе… які ў Яго позірк… інтанацыя голасу... Ці мог бы такі чалавек быць прыцягальным менавіта для цябе?
Мінская архікатэдра, 31 снежня 2016 г.
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Ужо зусім хутка гадзіннік на мінскай ратушы, бой якога мы добра чуем у нашай катэдры, абвесціць, што Год Пана 2016 стаў здабыткам гісторыі і распачаўся Новы — 2017.