Сярод пілігрымаў, якія прыбылі на сустрэчу з Пантыфікам падчас агульнай аўдыенцыі 28 снежня, былі ўдзельнікі цыркавога фестывалю, які штогод у перыяд Божага Нараджэння праходзіць у Рыме.
З удзелам 59 біскупаў, святароў і свецкіх вернікаў, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўнай улады 26–30 снежня ў Пекіне праходзіць ІХ сход Патрыятычнай Асацыяцыі Кітайскіх Католікаў (PSKCh) і Рады Каталіцкіх Біскупаў. Дэвіз форуму — аўтаномія Касцёла ў Кітаі, што на практыцы азначае яго незалежнасць ад Папы.
Святы Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы 27 снежня прыняў рашэнне зацвердзіць і выдаць тэкст малітвы аб прабачэнні забойства ненароджаных дзяцей. Пра гэта паведамляе Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага патрыярхату.
У італьянскай сталіцы адкрыты новы Цэнтр для жанчын-ахвяраў насілля «Дом Сары». Структура атрымала назву ў гонар Сары Дзі П’етрантоніа, 22-гадовай дзяўчыны, жорстка забітай у Рыме вясною гэтага года. У адкрыцці цэнтра прымаў удзел Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П'етро Паралін.
«Святло для асвятлення язычнікаў».
28 снежня, як і штогод, члены Легіёна Марыі катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве сабраліся на аплаткавую сустрэчу.
Радасную вестку аб нараджэнні Збаўцы жыхарам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенскі раён) прынеслі калядоўшчыкі — Святая Сям’я, бэтлеемская зорка, мудрацы, пастушкі, анёлы і іншыя.
У буйнейшым горадзе Шры-Ланкі Каломба ўсталявалі штучную ёлку да святаў Божага Нараджэння, якую могуць прызнаць самай высокай у свеце. Пра гэта паведамляе Associated Press.