У 2016 годзе папа Францішак здзейсніў шэсць замежных падарожжаў у восем краін, а таксама пяць пастырскіх візітаў у розныя рэгіёны Італіі, тройчы ўзначаліў абрады кананізацыі 10 чалавек, ад яго імя было праведзена 14 беатыфікацый, якія далі Касцёлу 77 новых благаслаўлёных.
Фільм Мэла Гібсана «Кіруючыся сумленнем», які распавядае гісторыю Дэзманда Досса, ваеннага медыка-хрысціяніна, які выратаваў больш за 70 чалавек з поля бою падчас Другой сусветнай вайны, атрымаў усе вядучыя кіна- і тэлеўзнагароды ў Аўстраліі.
У Калумбіі працуе незвычайная супольнасць сясцёр «The Eucharistic Communicators of the Heavenly Father». Гэта хіба ці не самыя радасныя сёстры! Яны рэалізоўваюць сваю харызму апостальства праз СМІ.
Свята Святой Сям’і бярэ пачатак у яслях Хрыста ў Бэтлееме, калі пастушкі і мудрацы прыйшлі пакланіцца Езусу і ўшанаваць Юзафа і Марыю. Святое Пісанне амаль нічога не кажа пра жыццё Святой Сям’і, нам вядома толькі некалькі эпізодаў: нараджэнне Езуса ў Бэтлееме, уцёкі ў Егіпет, знаходжанне Езуса ў святыні. Але і гэтых некалькі аповедаў даюць нам вельмі шмат.
«Вазьмі Дзіця і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет».
Заява стала адказам на адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на імя міністра Ігара Шуневіча, дзе каталіцкі іерарх выказвае непакой адносна таго, што ў апошнія гады штучна заніжаюцца даныя па колькасці веруючых, якія прымаюць удзел у набажэнствах на святы Божага Нараджэння і Вялікадня.
«Для мяне фатаграфія — гэта жыццё». Так апісаў сваё захапленне фотамастак і журналіст Віктар Ведзень. 17 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адкрылася яго фотавыстаўка.
Свята Святой Сям’і ў гэтым годзе прыпадае на 30 снежня. З нагоды яго святкавання Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіроўвае адмысловае пасланне, у якім іерархі дзякуюць усім, хто ўзяў на сябе абавязак «Духоўнага ўсынаўлення».