Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Некалькі дзясяткаў актывістаў вырушылі маршам спакою з Берліна да турэцка-сірыйскага памежжа
27.12.2016 18:28

Такім чынам удзельнікі акцыі хочуць прыцягнуць увагу да вайны ў Сірыі, якая доўжыцца там апошнія пяць гадоў. У сваё падарожжа актывісты вырушылі з ваколіц былога аэрапорта Тэмпельхоф у Берліне, які да нядаўняга часу выкарыстоўвася як свабодная пляцоўка ў горадзе і быў абаронены ад забудовы.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята св. Яна, евангеліста
27.12.2016 17:35

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Найперш дазвольце павіншаваць вас са святам Божага Нараджэння і з парафіяльным святам св. Яна, евангеліста. Дзякуючы таямніцы Богаўцелаўлення Бог прыйшоў у наш свет з чалавечым сэрцам і абличчам, стаў нам блізкім і Богам з намі — Эмануэлем.
Святы Божага Нараджэння і св. Яна Евангеліста цесна звязаны паміж сабой. Пра гэта нагадвае не толькі тое, што ў літургічным каляндары іх толькі два дні, але таксама і падзеі гісторыі збаўлення.

Пачатак Евангелля паводле св. Яна акурат і распавядае аб нараджэнні Езуса ў вельмі кароткіх і адначасова значных словах: «Слова сталася цела і пасялілася між намі». Гэтае апісанне з’яўляецца найбольш тэалагічным з усіх іншых апісанняў Нараджэння Збаўцы. Яно прадстаўляе сутнасць праўды пра Уцелаўленне другой асобы Найсвяцейшай Тройцы — Божага Сына. Дзякуючы чаму Бог у чалавечым целе мог прыйсці на нашу зямлю, каб яна стала месцам Яго жыхарства.

2. У Евангеллях святы Ян прадстаўляецца як вучань, якога Езус любіў наймацней. І Ян аказаўся годным гэтай любові, бо толькі ён з усіх апосталаў прыйшоў пад крыж, на якім Езус паміраў за грахі свету. Ян быў таксама першым, хто на вестку Магдалены, што Хрыстус уваскрос, прыбег да пустой магілы Езуса, аб чым нагадвае сённяшняе Евангелле. Ён распазнаў уваскрослага Езуса на беразе возера і паказаў Яго Пятру пасля цудоўнага ўлову рыбы.  

Яго верная любоў да Езуса дазволіла яму распазнаць сапраўднае значэнне пустой магілы перш чым гэта зрабілі іншыя. Ніхто іншы, але толькі ён з гэтай нагоды «ўбачыў і паверыў», паверыў у цуд уваскрасення, які з’яўляецца падмуркам нашай веры. Праз сваю веру св. Ян, евангеліст, стаў тым, хто падбадзёрыў іншых паверыць ва ўваскрасенне Езуса і палюбіць таго, хто за нас аддаў сваё жыццё.

Ведаем, што перад самым Божым Нараджэннем у Берліне здарылася вялікая трагедыя, калі тэрарыст накіраваў аўтамабіль у святочны кірмаш. У выніку загінула шмат людзей, многія былі паранены. Гэта быў польскі аўтамабіль і яго вадзіцель да канца змагаўся з тэрарыстам, каб не дайшло да катастрофы, пакуль сам не загінуў. Сёння гэтага загінутага польскага вадзіцеля заслужана называюць героем, бо, каб не яго супраціў, загінула б значна больш людзей. А так коштам свайго жыцця ён уратаваў многіх.

Езус коштам свайго жыцця збавіў усё чалавецтва, а евангеліст Ян з’яўляецца тым, хто абвяшчае гэтую праўду.

3. Насамрэч Езус любіў усіх апосталаў аднолькава. Яны прадстаўлялі сабой адну групу, і Ён казаў ім: як Айцец палюбіў Яго, таксама і Ён любіць іх.

Падобна і мы, як хрысціяне, з’яўляемся ўмілаванымі вучнямі Хрыста і пакліканы падобнай любоўю і вернасцю нашаму хрысціянскаму пакліканню адказаць на яе. Не дастаткова чыніць тое, што мы павінны чыніць толькі таму, што наказана. Трымацца літары закону — гэта шлях закону Майсея. Як вучні Хрыста мы пакліканы да больш персанальнага спосабу следавання за Хрыстом, да развіцця адносін любові з Ім, наследуючы Яго прыклад і вучэнне. Гэтага можна дасягнуць праз трыванне ў малітве і ўдзел у сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі.

Езус хоча мець доступ да нашых сэрцаў і заклікае да развіцця духоўнага жыцця ў нас. Для многіх з нас Бог застаецца ўтоеным і недасяжным. Але Езус прыйшоў да нас, працягвае прыходзіць кожны дзень і чакае нашага адказу. Мы, падобна як святы евангеліст Ян, пакліканы адказаць Яму і развіваць адносіны з Ім. Калі мы навернемся да Бога ў сваім сэрцы, то Езус будзе ў нас, і мы зможам несці Яго іншым людзям і распазнаваць у іх Хрыста. Такім чынам мы зможам будаваць адзінства вернікаў, каб быць сапраўднымі вучнямі Хрыста, якім быў наш апякун.

4. Традыцыйна ў дзень св. Яна, евангеліста, Касцёл благаслаўляе віно. Гісторыя нагадвае пра тое, што святы евангеліст Ян выпіў атручанае віно, і яно яму не зашкодзіла.

Дзякуй Богу, у наш час Касцёл мае значна больш магчымасцяў для сваёй дзейнасці і развіцця, хоць праблем хапае. Адной з найбольш небяспечных з’яўляецца яд секулярызму, адыходу ад Бога, дэвальвацыі хрысціянскіх каштоўнасцяў і г.д.

Мінулі святы Божага Нараджэння. Падрыхтоўка да іх у Касцёле і само святкаванне насілі найперш духоўны характар. Аднак у той жа час яны мелі і ярка выражаны камерцыйна-забаўляльны характар. Паўсюль адчувалася дамінаванне перадсвяточнага шопінгу. На святочныя дні рэстараны і розныя забаўляльныя ўстановы прапаноўвалі калядныя вечарыны, якія не маюць нічога супольнага з духам свята Божага Нараджэння. Часта там больш валодаў грэх, чым Божая ласка. Забаўляльна-гандлёвыя цэнтры выкарыстоўваюць свята Божага Нараджэння для сваіх мэтаў, каб толькі атрымаць матэрыяльную выгаду, і няма там ніякага духоўнага зместу.

Гэта яўны знак таго, што секулярная мода і заходні стыль святкавання гэтага, так важнага для хрысціянства свята, насамрэч і ў нашай краіне з глыбокімі хрысціянскімі каранямі становіцца так званым зімовым святам. Дзякуючы моцнай веры нашых продкаў, гэтыя карані не здолеў выкарчаваць нават атэістычны рэжым. А як будзе цяпер? Ці мы здольныя выстаяць перад націскам секулярызму, перад духоўным ядам, якім пояць нас сучасныя СМІ, культура, гандаль і г.д.? Ад гэтага будзе залежаць наша будучыня.

5. Святы Яне, евангеліст, ты не здрадзіў Хрысту, не адмовіўся ад Яго нават у самыя крытычныя хвіліны. Ласкава ўзглянь на нас, сабраных у гэты благаслаўлёны час Божага Нараджэння, і выпрасі ў Немаўлятка Езуса патрэбныя нам ласкі для нейтралізацыі духоўнага яду сучаснай культуры, каб мы заўсёды заставаліся вернымі нашаму хрысціянскаму пакліканню і традыцыі нашых продкаў. Амэн.

27 снежня 2016 г.

 
На «Радыё Марыя» з’явіўся запіс першага канцэрта Калядных вечароў у Мінску
27.12.2016 16:25

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) сумесна з «Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае ўсіх жадаючых на канцэрты майстроў музычнага і харавога мастацтва. Праграма выступленняў прысвечана Божаму Нараджэнню.

 
Міністэрства аховы здароўя адправіла на дапрацоўку праект аб нормах медыцынскай этыкі
27.12.2016 16:16

Грамадскае абмеркаванне па праекту пастанаўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі «Аб зацвярджэнні норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі» спынена і накіравана на дапрацоўку.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў адкрыты ліст Міністру ўнутраных спраў Беларусі
27.12.2016 14:47

У адкрытым лісце Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігару Шуневічу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказвае непакой адносна таго, што ў апошнія гады штучна заніжаюцца даныя па колькасці веруючых, якія прымаюць удзел у набажэнствах на святы Божага Нараджэння і Вялікадня.

 
Ксёндз Ежы Беганскі правёў аплаткавую сустрэчу ў радзільным доме
27.12.2016 12:55

«Свята Божага Нараджэння былі і з’яўляюцца дасканалай нагодай, каб дасведчыць дастатак і сытасць. Такое стаўленне і імкненне ёсць у кожным з нас. Яно з’яўляецца сімвалам і знакам адкрытасці нашага сэрца на іншую, больш поўную і глыбокую радасць».

 
Малі: Божае Нараджэнне пад аховай паліцыі
27.12.2016 12:39

Католікі з горада Гао (Малі) упершыню за чатыры гады святкавалі Божае Нараджэнне ў сваім касцёле. Мясцовая парафія паволі адраджаецца пасля таго, як у 2012 годзе джыхадысты ўвялі закон шарыяту і спалілі святыню. Некалькі соцень вернікаў мусілі тады ратавацца ўцёкамі.

 
Ад Брытаніі да Японіі: як святкавалі Божае Нараджэнне ў 1950 годзе? (+відэа)
27.12.2016 12:08

Божае Нараджэнне — святы час, які яднае людзей ва ўсім свеце. Кранальны ролік 1950 года паказвае святочныя звычаі ў 10 краінах свету.

 
Вігілійная сустрэча айцоў піяраў Беларусі прайшла ў Лідзе
27.12.2016 09:55

У дзень перад святамі Божага Нараджэння ў Лідзе прайшла вігілійная сустрэча ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія нясуць служэнне ў Беларусі (Ліда, Шчучын, Чавусы). Традыцыйна сустрэча распачалася супольнай малітвай на брэвіярыі ў капліцы, падчас якой усе субраты аднавілі складзеныя калісьці вечныя манаскія абяцанні.

 
Urbi et Orbi: Мір – не на словах, але фактычны і канкрэтны (+відэа)
27.12.2016 09:34

Пажаданне міру для пакутуючых ад насілля, войнаў і эканамічнай несправядлівасці ў розных частках свету скіраваў Францішак у пасланні перад благаслаўленнем Urbi et Orbi. Пантыфік звярнуўся з ім 25 снежня з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння.

 
<< Першая < Папярэдняя 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 168 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.